Струга́ць ‘знімаць стружку’, ‘наразаць тонкія вузкія палоскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.; валож., Сл. ПЗБ), струга́тэ ‘крышыць’ (кам., Сл. ПЗБ), ‘абіраць бульбу’ (ТСБМ, Жд. 3), стру́жыць ‘стругаць’ (ТС), стругану́ць ‘дзьмухнуць’ (Мат. Гом., Янк. 3.), стру́ганы ‘абскрабаны (пра бульбу)’ (узд., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. струга́ти, рус. строга́ть, струга́ть, стружи́ть, стараж.-рус. стръгати, стругати, польск. strugać, в.-луж. truhać, н.-луж. tšugaś, чэш. strouhatцерці; стругаць’, славац. strúhat’, серб.-харв. стру́гати, славен. stŕgati, strúgati, балг. стъ́ржа, макед. струга, струже, ст.-слав. стръгати. Прасл. *strъgati; форма *strugati другасная, утвораная на аснове форм цяп. часу (Борысь, 582). Роднаснае лат. strũgaîns ‘паласаты’ (*strūga ‘паласа’), ст.-ісл. striùka ‘гладзіць, сціраць’, фрыз. strôk ‘паласа’; гл. Фасмер, 3, 779 з літ-рай; Шустар-Шэўц, 1535. Да і.-е. кораня *streu̯g‑ ‘сціраць, гладзіць, апрацоўваць вострай прыладай’ (Борысь, там жа; Бязлай, 3, 324; ЕСУМ, 5, 451 з аглядам версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́лі-ты́лі — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.), пра ігру на скрыпцы (Шат.): тылі́‑тылі́ скрыпачка — прыпеўка ў казцы (Кліх, Пятк. 3), тылі́ ‘гулі, забавы’ (полац., Волк.), тылі́‑тылі́‑тылі‑лі́, каб капустку улілі́ — рыфмаванка (барыс., Дзіц. фальклор). Параўн. укр. тілі́, тілілі́ ‘тс’. Гукапераймальныя імітатывы. Ад іх утвораны тылі́каць, тылілі́каць — пра ігру (часцей за ўсё няўмелую) на музычным інструменце (ТСБМ, Мат. Маг., Шат.), ‘тромкаць, дрынкаць’ (Мат. Гом.), тылілі́каць ‘спяваць песню без слоў’, ‘дакучаць спевамі’ (Янк. 2, Мат. Маг.). Сюды ж з нарашчэннямі тылілі́каць ‘спяваць без слоў’ (Сцяшк. Сл.), тылілі́мкаць ‘няўмела іграць, пілікаць’ (ТС). “Звонкі” варыянт ды́лі‑ды́лі: ды́лі‑ды́лі, скрыпачка (Федар. 2), які Карскі (Труды, 395) звязваў з літ. dilintiцерці, шараваць’, dilti ‘знішчаць трэннем’, што няпэўна. Відаць, незалежнае ўтварэнне тылі́‑тылі́ — падзыўныя для кароў (ДАБМ, камент., 895), магчыма, узыходзяць да дыялектнай назвы цяляці, параўн. тылюк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драць

1. (раздзяляць на часткі) rißen* vt, zerrißen* vt; zerftzen vt;

2. (адрываць) breißen* vt;

3. (выдзіраць) (her)usreißen* vt; usraufen vt;

4. (церці на тарцы) riben* vt;

5. разм. (выклікаць непрыемнае адчуванне):

драць у го́рле im Hals krtzen;

6. перан., разм. (дорага браць) übertuern vt;

драць працэ́нты zu viel Znsen verlngen;

драць го́рла sich (D) die Khle wund schrien*, aus vllem Hlse schrien*;

драць з каго-н. ску́ру j-n schnden* [plgen, usplündern];

драць нос die Nse hoch trgen*, hchnäsig sein;

маро́з па ску́ры дзярэ́ es überlä́uft mich kalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мы́ліца, мы́лічка ’кастыль’ (ТСБМ, Шат.), ’ручка ў сошцы’ (Сержп. Земл.; КЭС, лаг.), мядз. ’ручка на кассі’ (Шатал.), ’планка на дзяржанні лапаты’ (іўеў., Сл. ПЗБ), кобр. мэлыця ’правая ручка сахі’ (Выг. дыс.), мы́льніца ’ручка касы’ (віц.; любан., ветк., ДАБМ, к. 260; паўн.-усх., КЭС; сен., Сл. Эп.-Шып.; Касп.), ’левая ручка касы’ (Смул.), му́льніца ’ручка касы’ (Касп.; віц., арш., ветк., ДАБМ, к. 260). Укр. ми́лиця ’кастыль, драўляная нага’, рус. паўн. мы́лица, мыли́ца ’ручка вясла’, арханг. ’планка на дзяржанні кармавога вясла’, польск. маз. namulnica, mulica, хэлмск. melnỳcia ’ручка сахі’. Да му́ляць, наму́ляць ’націраць, рабіць ранкі’ (гл.); параўн. палес. шму́лятэцерці па паверхні’, а таксама балг. шмуля ’рваць фрукты з дрэва разам з галінкамі, матлашыць’. Да форм з мы‑ параўн. бел. смыле́ць ’балець, пячы ад раздражнення скуры, ран’. Цалкам магчыма, што некаторыя ўсх.-слав. формы ўзыходзяць да эст. mõla, карэльск. mela, фін. mela ’кармавое вясло’ (Фасмер, 3, 23–4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбе́ць ‘часацца, раздражняцца’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сержп. Прымхі, Шымк. Собр., Сл. ПЗБ), свербе́ць ‘тс’ (ТС). Сюды ж сверб ‘свярбячка’ (Нас., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ), свярбёж ‘тс’ (Шымк. Собр.), свярбёта ‘тс’ (Нас.). Укр. свербі́ти ‘свярбець’, рус. свербе́ть, дыял. таксама ‘блішчаць, мігацець’, польск. świerzbieć, в.-луж. swjerbjeć, swjerbić, н.-луж. swjerbjeś, чэш. svrběti, славац. svrbieť, серб.-харв. свр́бети, славен. srbẹ́ti, балг. сърби́, макед. сврби ‘свярбець’. Прасл. *svьrběti. Звязана чаргаваннем галосных з рус. свороб, ст.-слав. сврабъ ‘сверб’. Роднаснымі лічацца лат. svãrpsts ‘свердзел’, ст.-в.-ням. swërban ‘хутка вадзіць туды-сюды, круціцца, сціраць’, ст.-ісл. svarf н. р. ‘апілкі’, гоц. af‑swaírban ‘змахнуць’ (Траўтман, 295; Міклашыч, 330). Збліжэнне з літ. skverbiù, skver̂bti ‘прадзіраўліваць, праколваць’, паводле Праабражэнскага (2, 257), выклікае фанетычныя цяжкасці. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 573; Шустар-Шэўц, 1391; ЕСУМ, 5, 188. Узводзіцца да і.-е. *su̯erb‑ ‘круціць, вярцець, паціраць, церці’ (Борысь, 623; Глухак, 601). Параўн. сверб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тра1 ’цяжкадаступнае месца ў багністым балоце, трушчобы’ (парыц., Янк. Мат.), ’непраходныя зараслі на балоце’ (ТС), ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Жд. 1), не́тры ’густыя зараслі’ (Гарэц.), niétry ’niedostępne chrapy, porośnięte łozą, trzciną, olchą і wszelakim wiszem’ (Маш.), hustýje łózy, niètry, hrùzkije bałota (Пятк. 2), паводле Карскага (Труды, 479), «только полесское»; беласт. ńétra, nétra ’непраходная багна, непраходнае месца; зараслі, гушчар, непраходнае месца ў лесе’ (Лапіч, Term. geogr., 123), укр. не́тра, не́трі ’непраходныя зараслі, лес; захалусце, трушчоба’, рус. не́тря ’запаведны гай, запаведнік’ (паўдн., зах., Даль), параўн. таксама: «В Мярэчах попадаются именно те непроходимые местности, где гибнут заблудившиеся люди, и которые носят название «нетры» (смал., Максимов, Живая Россия, 3, 444). Найбольш верагодныя версіі: з не і *ter‑ (гл. церці), параўн. рус. трогать ’рухаць, кранаць’ і зафіксаванае на Беларусі значэнне ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (параўн. не́руш, не́варуш і пад.), гл. Фасмер, 3, 69; або з не і церабіць ’вырубаць, вычышчаць хмызняк, рыхтаваць участак пад поле і пад.’ з зыходным значэннем ’месца, дзе нельга церабіць лес’ або ’месца, дзе не цярэбяць лес’, гл. Талстой, Геогр., 180, а таксама Лапіч, Term. geogr., 123 (прыводзяцца формы trepeza/trebeza ’гушчар, зараслі’, да церабіць). Сумніцельна вывядзенне смал. нетра ’дрыгва’ з літ. nendré ’чарот’, параўн. Буга, 1, 412; Лаўчутэ, Балтизмы, 146, паводле Ільінскага (Працы кл. філал., 1, 235), — гэта словы роднасныя; збліжэнне апошнім (там жа) смал. не́тра з грэч. νῆτρον ’самапрадка’ адмаўляецца Фасмерам (3, 69). Гл. таксама Пятлёва, ОЛА–72, 212 (< *ne‑tьra), Гаўлава, Slavia, 40, 82. Літаратурнае нетры ’зямныя глыбіні, паклады, радовішчы’ (Гарэц., Яруш., ТСБМ) на аснове значэння ’багна’ пад уплывам рус. не́дра ’унутранасці зямлі’.

Не́тра2 ’машкара’ (Сл. ПЗБ), ’незлічоная колькасць’ (жлоб., Нар. сл.), ’вош’ (Шатал.), нэ́тра ’напасць, неадчэпны чалавек’ (драг., Нар. лекс., З нар. сл., Сл. Брэс.). Няясна; магчыма, паралельнае да нетра1не і церці ’кранаць, чапаць’), параўн. рус. нетря ’недатыка’ (паўдн., зах., Даль). Менш верагодна з літ. netyrà ’нячысты дух (аб жывёле)’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 129). Збліжэнне Клімчука з серб.-харв. дыял. на̀трчица ’задзірака, хуліган’ (З нар. сл., 145) адхіляецца Запрудскім (Серб.-хорв.-бел. яз. соответствия. АКД, Мн., 1989, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сур ’смецце’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; бялын., Янк. 3.), ’смецце ў ягадах’ (бых., ЛА, 3), ’насечаныя дробныя кавалачкі дрэва’ (ветк., ЛА, 5), су́рʼе зборн. ’смецце’ (Юрч. Вытв.), сур зборн. ’тс’ (бялын., Янк. Мат.; заўвага ўкладальніка: “ужываецца і смецце, але сур мае больш шырокае значэнне”), суры́нка ’парушынка’ (Бяльк.), су́рный (пра хату) ’засмечаны’ (Нас.), сурану́цца ’ўпасці чаму-небудзь дробнаму’ (Бяльк.), суры́ць (сури́ць) ’рабіць смецце’ (Нас., Гарэц.), ’смеціць, растрасаць рэдка гной’ (Юрч. Вытв.). Няясна; арэальна звязана з рус. сор ’смецце’ (звязваецца са сраць, Фасмер, 3, 720) з няяснай фанетыкай: ‑у‑ першапачаткова ў ненаціскной пазіцыі пры дысіміляцыйным аканні ўсходнемагілёўскіх гаворак; бел. сур было запазычана як польск. дыял. sur ’тс’ (Варш. сл., 6, 516); укр. палес. сур ’смецце’ — з беларускай (ЕСУМ, 5, 478). Параўн., аднак, польск. дыял. sor, sur, szur ’мул, нанос’, што можа быць звязана з szurać ’шараваць, церці з шумам’, параўн. шураць, шургаць, гл. Сумненні адносна паходжання ў Цвяткова, Запіскі, 2, 1, 56. Гл. таксама сурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2–3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.), тормозі́ць ’хваляваць, парушаць; уплываць на нармальную працу’ (КСТ), тормозова́ць ’тузаць, тармасіць’ (ТС); сюды ж то́рмаз ’механізм для тармажэння’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тормаза́ ’непаседа’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тармазы́ ’падрэзы (у санях)’ (лудз., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тормози́ть ’запавольваць, спыняць рух’, дыял. тормози́ть ’гаварыць глупствы, несці лухту’, тормози́ться ’хвалявацца, непакоіцца’, серб.-харв. тр̀мизати ’рухацца, кранацца’, балг. тормо́зя ’затрымліваць развіццё, перашкаджаць’, ’гнясці, прыгнятаць’ (маральна). Словы без пэўнай этымалогіі. Тэхнічны тэрмін выводзяць з грэч. τορμος ’устаўленае ў адтуліну; дзірка з затычкай, цвіком, калочкам’ (сумніўна, гл. Трубачоў, Дополн., 4, 84) або з цюрк. turmaz ’падкладка пад калёсы арбы’ (там жа), што, відаць, запазычана з рускай мовы. Дзеясловы з больш шырокай семантыкай Куркіна (Этимология–1974, 44–45) збліжае з *tьrm‑ з пашыральнікам ‑z‑, што ўрэшце да і.-е. ter‑ са значэннем ’церці’. Няпэўна; цяжка семантычна адмежаваць ад тармасіць (гл.), параўн. і польск. дыял. termożyć ’марудзіць, траціць час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)