Тылю́к ‘цяля’, перан. ‘малое дзіця’ (драг., Сл. ПЗБ). Заходнепалескі словаўтваральны варыянт з суф. ‑юк ад тыля́ ‘цяля’ (кам., Сл. ПЗБ). Да цяля, цялё (гл.), параўн. телу́х ‘падзыўное слова для маладой каровы’ (Растарг.), цялю́х‑цялю́х ‘тс’ (Мова Сен.), ст.-бел. теля, целя ‘цяля’, телецъ ‘бык’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)