1. Дзьмухнуць. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе.Кулакоўскі.
2. Хутка зрабіць што‑н. — Давайце малаціць, а то есці хочацца, — увайшла Волька. — А, прагаладалася!.. Вось зараз як фукнем, дык і ўсё будзе, — паабяцаў Тодар.Крапіва.
фу́кнуць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зняць у праціўніка з дошкі шашку пры яго недаглядзе ў гульні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяльпу́к, цельпука, м.
Разм.
1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; цурбан, калодка. [Дудок] перасек усё дробнае ламачча на дрывотніку, узяўся быў за буйныя бярозавыя цельпукі, але з адной рукой не мог управіцца з імі.Лынькоў.
2. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. [Суседка:] — Спрытная дзеўка, маладзец! А то вунь у Палаткі нейкі цяльпук удаўся, дык не павернецца, людзей баіцца.Галавач.Трэба нешта было б сказаць, каб Кірыла не падумаў, што я нейкі там цяльпук.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што 1), займ.неазначальны.
Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі.Скрыган.І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму.Колас.[Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты».Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
что посе́ешь, то и пожнёшьпосл. кінь за сабо́ю, зно́йдзеш пе́рад сабо́ю; як узарэ́ш, так і збярэ́ш; як дба́еш, так і ма́еш; што пасе́еш, то́е і пажне́ш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
похо́жий падо́бны (да каго, чаго, на каго, што);
◊
э́то похо́же на то, что… гэ́та падо́бна на то́е, што…;
э́то ни на что не похо́же гэ́та ніку́ды не ва́рта;
похо́жий, как две ка́пли воды́ падо́бны, як дзве кро́плі вады́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пільнава́цца (каго, чаго) несов.
1. не отходи́ть;
п. ха́ты — не отходи́ть от до́ма;
2. (не упускать из виду) сле́довать; держа́ться, приде́рживаться;