◎ Пуры́м ’прыпар, гарачы час’ (полац., Жыв. НС), пурымы ’яўрэйскае свята’: пурымы не свято, а трасца не хвароба (Сержп.), ст.-бел. пуримь ’тс’; сюды ж пурьшэц ’невялікая булачка’ (пін., Сл. Брэс.). Запазычана з яўр. ригіт ’свята’ (Булыка, Лекс. запазыч., 184) < іўрыт. pur ’жэрабя’, сюжэт узнікнення свята гл. у кнізе “Зефір” у Скарынаўскім перакладзе Бібліі: И для того назвами суть дневе шые фуримь. То есть дневе жребиевь. Прото иже фуръ, еже исказуетсл жребеи вовержен есть до сосуда; параўн. укр. пу́рім ’тс’, польск. дыял. purum: pan Wojciech już purum, już sobie podchmielił (паводле Крэмера, Słowniczek, 311, — з лацінскай). На семантыку слова, магчыма, паўплывала пу́ры́ць ’гнаць, падганяць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)