1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка.// Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі.Івашын.Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы.Конан.
2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа.«ЛіМ».
[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жаўця́к1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвірак ’від глебы’).
*Жаўця́к2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́вапіс ’від выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр.жи́вопис, славен.živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв.жи̏вопӣс, балг.живопѝс (з 1843 г.), макед.живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус.живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч.ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мша, замш ’від апрацаванай скуры’. Рус., укр.за́мша, польск.zamsz ’тс’, чэш.zámiš ’тс’, славац.zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус.замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел.замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням.saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц.chamois ’серна’ (?) праз польск.Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можа быць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, від’, ploha ’род, племя’ і далей з чэш.дыял.plehnut sa ’пладзіцца, размнажацца’, славац.upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск.plęgnąć się ’выхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́та ’від шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства рутавых з жоўтымі кветкамі і лісцямі, у якіх змяшчаецца эфірнае масла’ (ТСБМ), ’рута, Ruta graveolens L.’ (Кіс., Стан.), ’нешта вельмі зялёнае (у параўнанні)’ (ТС), ’пакаёвая расліна, вазон’ (маладз., Янк. Мат.), ру́та, ру́та‑мя́та ’травяністая расліна’ (Кос., Растарг.). Укр. і рус.ру́та. Праз польск.ruta з с.-в.-ням.rûte ’рута’ < лац.ruta ’нейкая горкая трава’ (Фасмер, 3, 523).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛАКО́ННА-АПТЫ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
сувязь, у якой перадача інфармацыі адбываецца з дапамогай эл.-магн. ваганняў аптычнага дыяпазону (1014 — 1015Гц) і шкловалаконных святлаводаў; відаптычнай сувязі. Найб. перспектыўны кірунак развіцця тэлекамутацыйных сістэм і сетак. Адрозніваецца ад інш. відаў сувязі вял. колькасцю каналаў (вял. прапускная здольнасць), вял. скорасцю перадачы інфармацыі, высокай аховай ад эл.-магн. перашкод, нізкай імавернасцю памылак, малымі памерамі, масай і энергаспажываннем, прастатой мантажу і пракладкі.
Валаконна-аптычная сувязь дае магчымасць ствараць сеткі тэлекамунікацый з інтэграцыяй службаў (абмен рознымі відамі інфармацыі — тэлефаніі, даных ЭВМ, ПЭВМ, факсіміле; відэаінфармацыі, тэлебачання — у адной лічбавай сетцы). Валаконна-аптычныя лініі сувязі выкарыстоўваюцца ў кабельным тэлебачанні, выліч. тэхніцы, тэлефоннай і касм. сувязі, у сістэмах кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі, медыцыне (дыягностыцы, хірургіі) і інш.Гл. таксама Валаконная оптыка.
Літ.:
Основы волоконно-оптической связи: Пер. с англ.М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОБ (Faba),
род травяністых раслін сям. бабовых. 1 від — боб конскі, або рускі (F. bona). Старажытная кармавая і харч. (агароднінная) культура. У дзікім стане невядома. Вырошчваюць ва ўсіх краінах умераных паясоў. Кармавы боб мае дробнае насенне і развітую вегетатыўную масу, харчовы — буйнаплодны і буйнанасенны з тоўстымі мясістымі створкамі, мае 23—25% бялку, да 36% крухмалу, цукры, пекцінавыя рэчывы, вітаміны і інш. На Беларусі пашыраны сарты Беларускі, Рускі чорны (харчовыя), Аўшра (кармавы).
Аднагадовая, пераважна самаапыляльная, расліна выш. 1—1,5 м. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны, пранікае ў глебу на глыб. 80—150 см. Лісце без вусікаў. Кветкі белыя ці ружаватыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматнасенны струк. Цвіце ў чэрв.—ліпені. Вільгацялюбная расліна, усходы пераносяць замаразкі да -4 — -5 °C. Добра расце на багатых перагноем гліністых і на акультураных тарфяна-балотных глебах. Ураджай зерня 2—3 (да 5), зялёнай масы 20—30 т/га. Завораная зялёная маса — добры сідэрат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЛЯЧЭ́ННЕ, гідратэрапія,
вонкавае і ўнутранае выкарыстанне прэсных (у вадкім стане, у выглядзе лёду ці пары), салёных азёрных і марскіх, а таксама мінер. вод у лек. і прафілакт. мэтах; адзін з відаў бальнеатэрапіі і фізіятэрапіі. Заснавана на мех., фіз., хім. уплывах вады на фізіял. і біяхім. працэсы ў арганізме праз раздражненне пэўных рэцэптараў (рэфлекторныя механізмы), змены складу ўнутр. асяроддзя — крыві, лімфы, міжтканкавай і інш вадкасцей арганізма (пры пітным спажыванні) і інш. механізмы. Пры хваробах найчасцей выкарыстоўваецца як дадатковы да асн.від лячэння, у лячэбна-прафілакт. мэтах могуць выконваць вядучую ролю (гл.Ванны). Да асноўных у водалячэнні адносяцца таксама душ, абліванне, абціранне, захінанне, купанне і інш. водныя працэдуры. Пры водалячэнні ў воднае асяроддзе часта дадаюцца пахучыя і лек. экстракты і рэчывы (напр., хвойны экстракт, гарчыца, шкіпінар, марганцоўка, крухмал і інш.). Водалячэнне можа спалучацца з цеплалячэннем, сонцалячэннем, гразелячэннем, таласатэрапіяй, выкарыстаннем гарачага пяску (псаматэрапія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЫЯНЕ́РНАЯ КАМАНДЫ́ТА,
від кампаніі (таварыства), які спалучае элементы акцыянернага таварыства і камандытнага таварыства. Частка яго ўдзельнікаў (поўных кампаньёнаў), якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю ад імя акцыянернай камандыты, адказваюць па яе абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, а частка (камандытныя акцыянеры) маюць абмежаваную адказнасць — у памеры кошту сваіх акцый. Пашыраны ў малой і сярэдняй вытв-сці, гандлі, сферы паслуг. З’яўляецца пераходнай формай ад акц.т-ва.
Ствараюцца, як правіла, для атрымання вял. грашовых сродкаў ад рэалізацыі акцый. Засн. на калектыўнай форме ўласнасці. Маёмасць фарміруецца за кошт укладаў яго членаў. Спалучэнне прынцыпаў акц. і камандытных т-ваў у гасп. дзейнасці дае шэраг пераваг; высокая ступень адказнасці па абавязацельствах робіць акцыянерную камандыту надзейным партнёрам; канцэнтрацыя кіравання сярод абмежаванага кола асоб (поўных кампаньёнаў) забяспечвае дастатковую самастойнасць, свабоду і аператыўнасць у прыняцці рашэнняў; залучэнне капіталаў і інш. інвестараў спрыяе развіццю вытв-сці і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці.