ЦМЕН (Helichrysum),
род кветкавых раслін
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты, часта з густым лямцавым апушэннем. Лісце суцэльнае, чаргаванае. Кветкавыя кошыкі ў шчыльных складаных шчытках, зрэдку адзіночныя. Абгортка кошыка з многіх радоў ярка афарбаваных плевачных бліскучых лісцікаў. Плод — сямянка. Суквецці Ц. пясчанага маюць дубільныя рэчывы, вітаміны C, K, карацін, эфірны алей.
В.М.Прохараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)