ві́д

‘перспектыва; выгляд’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́д ві́ды
Р. ві́ду ві́даў
Д. ві́ду ві́дам
В. ві́д ві́ды
Т. ві́дам ві́дамі
М. ві́дзе
віду́
ві́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ві́д

‘тып; паняцце; класіфікацыя’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́д ві́ды
Р. ві́ду ві́даў
Д. ві́ду ві́дам
В. ві́д ві́ды
Т. ві́дам ві́дамі
М. ві́дзе
віду́
ві́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

від², -у, М аб відзе, мн. віды, -аў, м.

1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду.

В. раслін.

2. Разнавіднасць, тып.

В. паліва.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.

В. на мора.

Альбом з відамі Каўказа.

2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).

Спалоханы в. твару.

Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.

3. мн., перан. Меркаванні; намер.

Віды на ўраджай.

Віды на будучае.

Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Відавыя паштоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

від I (род. ві́ду) м.

1. (перспектива, открывающаяся взору) вид;

в. на мо́ра — вид на мо́ре;

2. см. вы́гляд;

3. мн. (предположения) ви́ды;

ві́ды на ўраджа́й — ви́ды на урожа́й;

ві́ду не пака́зваць — не пока́зывать ви́ду;

не мець ві́ду — не име́ть ви́да;

ста́віць на в. — ста́вить на вид;

быць на віду́ — быть на виду́;

ві́дам не віда́ць, слы́хам не чува́цьпогов. ви́дом не вида́ть, слы́хом не слыха́ть; не ви́дано, не слы́хано

від II (род. ві́ду) м.

1. (разновидность, тип, подразделение) вид;

в. па́ліва — вид то́плива;

в. дзе́йнасці — вид де́ятельности;

2. биол. вид;

ві́ды раслі́н — ви́ды расте́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

від 1, ‑у, М аб відзе, на віду, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва. Від на мора. □ А від які з пляцоўкі гэтай! Колас. // Малюнак прыроды, пейзаж. Чакаючы, пакуль прыйдуць мае знаёмыя, я разглядаў альбом з відамі Касабланкі. В. Вольскі.

2. Тое, што і выгляд (у 1, 2 знач.). Спалоханы від твару. □ Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда і парадкам заіржавелая, страціўшая ўсякі колер і від. Лынькоў.

3. толькі мн. (ві́ды, ‑аў). Меркаванні пра што‑н., што яшчэ будзе, на падставе папярэдніх дадзеных. Віды на ўраджай.

•••

Быць на віду гл. быць.

Відам не відаць гл. відаць.

Віду не мець гл. мець.

Віду не падаць (не паказаць) гл. падаць.

Паставіць на від гл. паставіць.

від 2, ‑у, М аб відзе, м.

1. Разнавіднасць, тып. Від паліва. □ На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны.

2. У логіцы, філасофіі — агульнае паняцце, якое ўваходзіць у склад больш агульнага, родавага паняцця.

3. Найменшая адзінка класіфікацыі раслін і жывёл, якая падпарадкоўваецца роду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Від1від, перспектыва, якая адкрываецца перад вачамі’ (БРС, КТС, Шат.); ’выгляд’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ, Янк. I); ’агульнае выражэнне твару’ (Шат.); ’твар’ (Янк. I, Яруш., Гарэц., Нас., Бяльк., Мат. Гом., Шатал.); ’паштоўка’ (Мат. Гом.). Укр. вид ’твар’; ’зрок’ рус. вид ’зрок’; ’знешні выгляд’; ’мясцовасць, перспектыва, што адкрываецца перад вачамі’, ст.-рус. видъ ’здольнасць бачыць, зрок’; ’відовішча’; ’знешні выгляд’; ’прывід, здань, праява’, польск. wid ’прывід, здань, дух’; ’святло, зрок’ у выражэнні ani widu, ani slychu ’ні слыху, ні дыху’, уст. ’выгляд, знешні від’, чэш. vid (кніжн.) ’спосаб бачання’; ’відовішча’; ’зрок’; ’выгляд, форма’, славац. vid ’бачанне, успрыманне на зрок’, (кніжн.) ’зрок, погляд’; ’выгляд’; ’спосаб спаглядання, назірання; светапогляд’, славен. vȋd ’зрок’; ’глядзенне, назіранне, нагляданне’; ’твар, выгляд’; ’краявід, ландшафт’, серб.-харв. ви̑д ’зрок, увага, поле зроку’; ’відно’, макед. вид ’зрок’; ’знешні выгляд’; ’від, гатунак, род’, балг. вид ’знешнасць’; ’выгляд’; ’краявід’, ст.-слав. видъ ’вобраз, знешні выгляд’; ’род, від, характар’; ’форма’; ’нагляданне’; ’агляд’. Прасл. vidъ, роднаснае з літ. véidas ’твар, воблік’, veidaĩ ’шчокі’, лат. veĩds ’форма, вид, выгляд’, грэч. (Ϝ)εἶδος ’вобраз, від, фігура, форма’, ст.-інд. vēda ’выгляд’, vḗdaḥ ’веды’; ’абачлівасць, асцярожнасць’, авест. vaēdah‑ ’валоданне’. І.‑е. *u̯eidos ’тое, што відаць’. Параўн. яшчэ Траўтман, 358; Мюленбах-Эндзелін, 4, 522; Майргофер, 21, 254; Праабражэнскі, 82; Фасмер, 1, 312; Шанскі, 1, В, 93; КЭСРЯ, 80; БЕР, 1, 143.

Від2 (біял.) ’від, разнавіднасць, тып’ (КТС, БРС). Запазычана з рус. вид ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дум-ду́м

від кулі’

прыметнік, нескланяльны

Крыніцы: krapivabr2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́кс

від спорту’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бо́кс
Р. бо́кса
Д. бо́ксу
В. бо́кс
Т. бо́ксам
М. бо́ксе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крышта́ль

від шкла’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. крышта́ль
Р. крышталю́
Д. крышталю́
В. крышта́ль
Т. крышталём
М. крышталі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)