від 1, ‑у, М аб відзе, на віду, м.
1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва. Від на мора. □ А від які з пляцоўкі гэтай! Колас. // Малюнак прыроды, пейзаж. Чакаючы, пакуль прыйдуць мае знаёмыя, я разглядаў альбом з відамі Касабланкі. В. Вольскі.
2. Тое, што і выгляд (у 1, 2 знач.). Спалоханы від твару. □ Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда і парадкам заіржавелая, страціўшая ўсякі колер і від. Лынькоў.
3. толькі мн. (ві́ды, ‑аў). Меркаванні пра што‑н., што яшчэ будзе, на падставе папярэдніх дадзеных. Віды на ўраджай.
•••
Быць на віду гл. быць.
Відам не відаць гл. відаць.
Віду не мець гл. мець.
Віду не падаць (не паказаць) гл. падаць.
Паставіць на від гл. паставіць.
від 2, ‑у, М аб відзе, м.
1. Разнавіднасць, тып. Від паліва. □ На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны.
2. У логіцы, філасофіі — агульнае паняцце, якое ўваходзіць у склад больш агульнага, родавага паняцця.
3. Найменшая адзінка класіфікацыі раслін і жывёл, якая падпарадкоўваецца роду.