pokręcić

pokręci|ć

зак.

1. пакруціць;

~ć głową — пакруціць галавой;

2. перан. пераблытаць;

wszystko ~ł — ён усё пераблытаў;

żeby cię ~ło! — каб табе духі заняло!; каб табе вантробы вырвала!; каб ты выпруціўся!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трыбушы́ць, ‑бушу, ‑бушыш, ‑бушыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны. На пагорку два цецерукі з-пад самых ног вылецелі, каршуна ўзагнаў, які на пні сойку трыбушыў, потым пастаяў ля здаравеннага вужа і панаглядаў, як ён жабу заглытваў, і падаўся далей. Ляўданскі.

2. Разварочваць, разрываць што‑н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым‑н. Сядзеў бы [Юрка] ля цапоў з Тодарчыкам ці Вольнай і рэзаў бы перавяслы — трыбушыў снапы. Пташнікаў. Торба была нечым напакавана. Але хлапчукі не сталі трыбушыць, прынеслі, як ёсць, да стайні. Чыгрынаў.

3. перан. Трэсці каго‑н., рабіць вобыск. — Газету канфіскавалі? — запытаў Войцік у вартаўніка. — Перад самым світаннем з’явілася цэлая хеўра і пачала трыбушыць рэдакцыю. Машара. [Пятро Пятровіч:] — Пасля саўгас у нас арганізаваўся, паступіў я ў камсамол, у час калектывізацыі трыбушыў гэтага самага свайго «апекуна». Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кут ’частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., Ян., Крачк., Нік. Очерки, Яшк., П. С., Маш., Хар., Бяльк., Сцяшк., Шушк., Мядзв., Грыг.). Укр. кут, рус. кут, балг. кът, серб.-харв. ку̑т, славен. kǫ́ty польск. kąt, чэш. kout, славац. kùt, в.-луж. kut, н.-луж. kut ’тс’. Прасл. kǫtъ ’вугал, закрытая прастора’ генетычна суадносіцца з прасл. kǫtati (гл. кутаць і хутаць) ’закрываць, хаваць’. Параўн. серб.-харв. ку̑т, ску̑т ’крысо’, чэш. kout ’полаг’, серб.-харв. ску̑твантробы’, бел. кутыр ’бруха’, польск. kątnica ’сляпая кішка’. Генетычна суаднесеным з прасл. kǫtъ з’яўляецца ст.-прус. pokūnst ’закрываць, берагчы’. Магчыма, прасл. kǫtъ звязана са ст.-грэч. κοντός ’шэст’ і прасл. kǫtja ’хаціна, шалаш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нутро́, ‑а, н.

1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы. [Максім] адчуваў сябе вельмі кепска, бо голад,.. як абцугамі сціскаў нутро і балюча смактаў у страўніку. Машара. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла. Васілевіч.

2. Унутраная частка чаго‑н. Светлыя ніці пранізалі пыльнае цёмнае паветра, і хлопчык бачыў усё змрочнае нутро свайго памяшкання. Самуйлёнак. Нутро камяніцы завалена попелам, абгарэлымі бэлькамі, скінутымі з гары рэйкамі. Шынклер.

3. перан. Унутраная сутнасць каго‑н. Мяшчанскае нутро. □ На першы погляд Жлукта — Чарскі вельмі мілы, прывабны чалавек. Выдатная знешнасць, добрыя манеры. Гэтым ён некаторых спачатку і бярэ. Пазнаюць яго сапраўднае нутро толькі пазней. Сабалеўскі. Выгляд авечы, а нутро воўчае. Прыказка. // Пра ўнутраны псіхічны свет, душу. У Ніны апусціліся рукі. Сумленне тачыла яе нутро. Гроднеў.

•••

Заглянуць у нутро гл. заглянуць.

Не па нутру — быць не даспадобы.

Пераесці нутро гл. пераесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gut1 [gʌt] n.

1. anat. кі́шка;

the blind gut сляпа́я кі́шка

2. pl. guts вантро́бы;

pain in the guts боль у жываце́

3. pl. guts infml му́жнасць, сме́ласць; вы́трымка; рашу́часць (зрабіць што-н. цяжкае або непрыемнае);

She hadn’t the guts to tell him the truth. Ёй (у яе) не хапіла мужнасці сказаць яму праўду.

4. pl. guts су́тнасць; найбо́льш ва́жная ча́стка чаго́-н.;

the guts of the problem су́тнасць прабле́мы

5. med. ке́тгут

slog/sweat/work one’s guts out infml працава́ць ве́льмі напру́жана (для пэўнай мэты)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лі́вер1, лівар ’прыбор для набірання вадкасці ў выглядзе трубкі, пашыранай пасярэдзіне’ (Нас., ТСБМ), лі́вар ’лейка’ (Жд. 1), прыстасаванне, пры дапамозе якога паднімаюць цяжкія прадметы’ (глус., КЭС) і, магчыма, ліварэ́ ’вялікія трэскі, якія сколваюцца з бервяна’ (Шат.). Укр. лі́вар, ліва́рок, лі́вер ’лейка, дамкрат’, ’сіфон, рычаг’, рус. ле́вер, ливер ’лейка для палівання гародніны’, польск. lewor, liwor, lewarek ’прыбор для паднімання цяжкіх прадметаў’, таўкач’, ’журавель у калодзежы’, ’лейка’. З с.-лац. levarius, leverius ’рычаг-пад’ёмнік’ < лац. levāre ’паднімаць’ (Слаўскі, 4, 187) праз польскую мову. У рус. мове, аднак, са ст.-франц. levëour (< лац. levātōrem) праз англ. lever ’рычаг’ (Фасмер, 2, 493).

Лі́вер2вантробы забойнай жывёлы, з якіх вырабляюцца прадукты харчавання’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80), куды прыйшло з англ. liver ’печань’, або з с.-н.-ням., гал. lever ’тс’ (Фасмер, 2, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашчэ́серца ’на галодны жывот’ (калінк., З нар. сл.), нашчосерцэ, нашчэсерцэ ’нашча, не еўшы’ (ТС), у іншым графічным афармленні: πά шчэ сэрца (на ще сэрца) ’тс’ (Нік., Приметы, 65), укр. нащесерце ’на галодны страўнік; дарэмна’, серб.-харв. чарнаг. наштёсрца, насре‑срца, косаўск. наште срце ’на галодны страўнік, перад ядой’, балг. нащѐ сърце (Гераў), на ще сърце ’тс’. Са спалучэння *na tbšte sьrdbce, ад⇉гл. тшчы, тошчы ’пусты, парожні’, на тшчэе серца побач з натшча серца ’тс’ (Нас.), параўн. в.-луж. nać (nać) wutrobu ’тс’ < /ш tsći wutrobu (Шустар-Шэўц, 13, 979); назоўнік сэрца (*sьrdce) ужыты тут у старым значэнні ’ўнутранасці, вантробы, страўнік’, у такім жа значэнні ўжываецца і назоўнік жывот, параўн. у Насовіча: на тщее серце, на тщій животъ побач на нащее серце, на нащій животъ (327, 645), дзе прыметнік пашчы (на́щій) утвораны шляхам зліцця (універбізацыі) прыназоўніка з прыметнікам тшчьц гл. нашча (Брукнер, 74; Фасмер, 4, 130; Рачава, ЕЛ, 1987, 3, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йка1 ’вузкі стальны брус на чыгунцы’ (ТСБМ, Касп., Шат., Байк. і Некр.), ’вузкая тонкая дошчачка’ (ТСБМ, Бяльк., Шушк.), ’жалезная шына (у плузе) да якой прымацоўваецца лямеш і паліца’ (Бяльк.). Ад рэя1.

Рэ́йка2 ’сэрца, лёгкія, печань у жывёлы’ (Бяльк., Нас., Дабр.). Паводле Фасмера (3, 463) — няяснае. Пятлёва суадносіць гэту лексему з *rějati (), для якой на базе рус. дыял. ре́ять ’часта дыхаць, запыхацца’, ре́яться ’задыхацца’ выводзяць яе семантычнае адгалінаванне ’дыхаць’. Такім чынам, рэ́йка можа азначаць ’тое, чым дыхаюць; орган дыхання’ або, што больш верагодна ’тое, што мае малую вагу і таму усплывае у вадзе (супе)’ (Пятлёва, Этимология–1975, 42–44). Параўн. у Фасмера, які рус. лёгкое суадносіць з лёгкий, таму што, калі вантробы жывёл кладуць у ваду, лёгкія застаюцца на паверхні. Таксама ён прыводзіць адпаведнікі з іншых моў: англ. lights ’лёгкія некаторых жывёл’ > light ’лёгкі’, парт. leves ’лёгкія’ > leve ’лёгкі’ (Фасмер, 3, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́шка1 ’частка стрававальнага апарата’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Бяльк., Яруш.). Укр. кишка, рус. кишка ’тс’, балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў пры прадзенні’, польск. kiszka ’кішка’, чэш. kyška ’тс’, палаб. tʼai̯sə (< *kyša) ’нырка’. Надзейнай этымалогіі не існуе. Ст.-інд. kósthaḥвантробы’ не мае словаўтваральнага тлумачэння (ад і.-е. *(s)keu̯‑ ’пакрываць’). Гл. Бернекер, 679; Покарны, 951–953. Да іншага індаеўрапейскага архетыпа ўзводзіць прасл. kyšьka Янзен (ZfSIPh, 15, 49–60): і.-е. *keu̯ *kū‑s ’выпукласць’. Нельга лічыць таксама надзейным супастаўленне з прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць) (Брукнер, 231). Існуе магчымасць больш простай версіі. Балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў’, бясспрэчна, да киша ’слота, хлюпа’ (серб.-харв. кѝшати ’мачыць, размочваць’). Параўн. польск. kiszka ’кіслае малако’, чэш. kyška ’тс’. Гэта, магчыма, значыць, што старажытны чалавек меў некаторае ўяўленне пра наяўнасць брадзільных працэсаў у кішэчніку (параўн. Янзен, 59–60).

Кі́шка2 ’хамуціна’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Параўн. кічка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лех ’пушок, поўсць’ (дзярж., Жыв. сл.), тляхвантробы (?)’: зьелі ваўкі сабаку й пэляхоў ні асталося (нясвіж., Жд. 2); хутчэй за ўсё, ’скура, поўсць’, параўн. укр. пелех ’касмыль валасоў, шэрсці; стары дзед’, польск. pelechy ’бярлога, непрыбраны ложак’, pelesz ’логава, гняздо’, чэш. pelech, peles ’логава дзікіх звяроў; непрыбраны ложак’, славац. pelech, peles ’тс’, ст.-луж. peles ’бярлога, логава, пячора’, серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’, балг. пѐлеш ’мякіш вуха; звісаючыя ўпрыгожанні на галаве’, пелеше ’вырасты скуры пад барадой у казы’. Прасл. *реleхь, *pelešъ параўноўваюць з лац. peilis ’скура, скура жывёлы, поўсць’, грэч. В. скл. мн. л. πέλλας ’скуры’ і звязваюць з польск. pieluszki, што выводзіцца з *pelena, plena, гл. пёляна (Брукнер, 408; Младэнаў, 417; БЕР, 5, 140); паводле Махэка₂ (442), няяснага паходжання; Скок (2, 639) аб’ядноўвае серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’ з харв. peles ’ручка казана’ (гл. пелюсць) і пад., што сумнеўна, параўн. Борысь, SFPS, 23, 103–109; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе экспрэсіўнас *pelexa/*pele‑ga, звязанае з польск. pielegować ’нянчыць (дзіця)’, г. зн. ’спавіваць у пялюшкі’ (гл. пялегаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)