Жыво́т 1 уст. ’жыццё’. Рус. уст. живо́т, укр. уст. живі́т, польск. кніжн. żywot ’жыццё’, палаб. zaivăt ’цела, жыццё’, чэш., славац. život ’жыццё’, разм. ’частка цела’, славен. živòt ’жыццё, цела, наследнік’, серб.-харв. жѝвот ’жыццё; цела, моц’, балг. живо̀т, макед. живот жыццё’. Ст.-слав. животь ’жыццё’, ’жывёла’. Ст.-рус. животъ ’жыццё’, ’жывёла’, ’здабытак’, з XVI ст. ’жывот’. Ст.-бел. живот ’жыццё, маёмасць, жывот’. Літ. gyvatà ’жыццё; сядзіба; жыллё’, ст.-прус. giwato ’жыццё’, лац. vīta (< *gu̯iotā) ’жыццё’, кімр. bywyd, ст.-інд. jivātu, jīvathaḥ ’жыццё’, ст.-грэч. βιοτή ’жыццё, сродкі для жыцця’. Прыклады сведчаць аб яшчэ і.-е. утварэнні з суф. *‑t‑ ад і.-е. кораня *gu̯ei‑ з нарашчэннем *u̯: *guiu: *gu̯iu̯oto‑s, адкуль слав. *život‑ з першапачатковым значэннем ’жыццё’. Покарны, 1, 468–469; Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290; Мейе, Études, 292–293; БЕР, І, 542; Брукнер, 670; Скок, 3, 681; Тапароў, E–H, 255–256; Траўтман, 76. Гл. жывы, жыццё, жывот 2.
Жыво́т 2 ’частка цела’. Рус. живо́т, укр. живіт, польск. уст. дыял. żywot ’жывот’, в.-луж. žiwot ’тс’, н.-луж. žywot жывот, матка’, палаб. zaivǎt ’цела, жывот, жыццё’, чэш., славац. život ’жыццё’, разм. ’частка цела’, славен. ziwòt ’жыццё, цела, наследнік’, серб.-харв. жѝвот ’жыццё; цела, моц’. Ст.-рус. (з XVI ст.) живот ’жывот’. Ст.-бел. живот ’жыццё; маёмасць; жывот’. Яшчэ ў прасл. перанос з *životъ ’жыццё’ (гл. жывот 1) на абазначэнне часткі цела (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Замацаванне ў функцыі абазначэння часткі цела, звязанае з пашырэннем выкарыстання для абазначэння паняцця «жыццё» іншых слоў (жыццё, життя, жизнь), адбылося ва ўсх.-слав. мовах, магчыма, не без уплыву эўфемістычных матываў (Ларын, История русского языка и общее языкознание, 1977, ИЗ).