На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл.ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу*наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аплаві́чнік ’сушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу*плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабя́лак ’скрутак’ (зэльв., Жыв. сл.). Запазычанне з польск.kobiałka (аб распаўсюджанні і значэннях гл. Mały atłas gwar polskich, т. III, к. 123). Не выключана, што ў якасці непасрэднай крыніцы была гутарковая форма тыпуkobiałek ’тс’. Польск. слова — памянш. ад kobieł ’кашолка і інш.’, аб некаторых цяжкасцях у тлумачэнні словаўтварэння гл. Слаўскі, 2, 295.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарагане́ць ’тарахцець’ (ТС), тарагоне́ть ’барабаніць, стукаць’ (Альп.), тарагні́ць ’хутка гаварыць’ (Сл. Брэс.). Параўн. серб.-харв.торо̀гоња ’крыклівая баба’. Апошняе, паводле Скока (3, 745), ад toròkati ’крычаць’ (гл. тарокаць) з няясным пераходам к > г. Гукапераймальнае, можна разглядаць як варыянт дзеяслова тыпутарах(а)нець ’тарахцець, бразгатаць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы, гл. тарах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́баць ‘патрабаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. н.-луж.trjobaś ‘карыстацца, патрабаваць’, в.-луж.trjebać ‘мець патрэбу’, ‘карыстацца’, ‘патрабаваць’, серб.тро̏бати ‘патрабаваць’, славен.trebati ‘тс’. Хутчэй за ўсё, новаўтварэнне ад трэба2 (гл.), аналагічна наконт лужыцкіх слоў гл. Шустар-Шэўц, 1528. Не выключана другаснае ўтварэнне (інфінітыў) на аснове сцягненых формаў тыпутрэ́бала, гл. трэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБРУ́ЙСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—18 ст. у Бабруйску, на правым беразе р. Бярэзіна. З боку ракі быў ахаваны высокім стромкім схілам і 2 драўляна-землянымі збудаваннямі бастыённага тыпу, з інш. бакоў — ровам шыр. да 15 м, земляным валам, на якім стаялі драўляныя вежы і сцены. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сістэма жал. запораў) быў перакінуты драўляны мост. За час існавання замак перажыў шмат аблог і разбурэнняў: у 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 неаднаразова асаджаў мяцежны кн. М.Глінскі, у студз. 1649 згарэў у час аблогі войскамі гетмана Я.Радзівіла, у сак. 1655 замак спалілі казакі гетмана І.Залатарэнкі, у 1665 згарэў у час казацкай аблогі. Насельніцтва горада аднаўляла замак. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне ўмацаванняў замка. На плане г. Бабруйска 1794 сляды замка яшчэ выразна захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУ́ШТА,
горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс.ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт. Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчана-галечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і архю-гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэшткі візант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш.рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.Сяргеева-Цэнскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК,
аспектны даведнік, які апісвае пары і групы амонімаў. У артыкулах амонімаў слоўніка падаюцца семантычныя, граматычныя, спалучальныя, стылістычныя і інш. адрозненні паміж словамі ў аднолькавых парах і групах амонімаў (у адрозненне ад інш. слоўнікаў, дзе загаловачнае слова-амонім толькі пазначаецца надрадковай арабскай лічбай). Напр., «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка (1991) змяшчае 1265 аманімічных пар і груп слоў у асн. частцы і больш як 750 у раздзеле «Субстантыўная аманімія». Для практычнага вырашэння праблем міжмоўнай аманіі (і параніміі) створаны спец. слоўнік дыферэнцыяльнага тыпу: «Кароткі дыферэнцыяльны руска-беларускі слоўнік» у кн. «Беларуская мова для небеларусаў» А.А.Крывіцкага, А.Я.Міхневіча і А.І.Падлужнага (3-е выд., 1990), «Міжмоўныя амонімы і паронімы. Спроба руска-беларускага слоўніка» С.М.Грабчыкава (1980), «Беларуска-рускі паралексічны слоўнік-даведнік» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДЗІ́РНЯ (ад ням. gradieren згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні выкарыстоўваліся для здабычы солі выпарваннем),
збудаванне для ахаладжэння вады атм. паветрам. У градзірні вада, якая сцякае па арашальніку, ахалоджваецца ў выніку частковага выпарэння і цеплааддачы ў паветра.
Адрозніваюць градзірні: паводле спосабу падачы паветра — вежавыя, вентылятарныя і адкрытыя (атмасферныя); паводле тыпу арашальніка — пырскальныя, плёначныя, кропельныя і камбінаваныя. Выкарыстоўваюцца пераважна ў сістэмах зваротнага водазабеспячэння і кандыцыянавання паветра (зніжаюць т-ру вады, якая адводзіць цяпло ад кампрэсараў, цеплаабменных апаратаў, трансфарматараў і да т.п.). На цеплавых электрастанцыях і ў хім. прам-сці выкарыстоўваюць пераважна вежавыя (у іх ствараецца цяга паветра знізу ўверх насустрач сцякаючай вадзе) і шматсекцыйныя вентылятарныя (вада ахалоджваецца паветрам, якое падаецца вентылятарамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗКАСЦЬ БІЯЛАГІ́ЧНЫХ АСЯРО́ДДЗЯЎ,
уласцівасць структураваных высокадысперсных асяроддзяў біял. паходжання (клетачнай цытаплазмы, ліквору, лімфы і плазмы крыві і інш.), супраціўляцца перамяшчэнню адной іх часткі адносна другой. У большасці выпадкаў вызначаецца структурнай вязкасцю і ў адрозненне ад нармальных (ньютанаўскіх) вадкасцей (вада, спірт, вазелінавы алей і інш.) лічыцца анамальнай — назіраюцца адхіленні паводле тыпутыксатрапіі. У анамальных вадкасцях (напр., высокадысперсных біял. асяроддзях і растворах біяпалімераў) за кошт сіл счэплівання часцінак або макрамалекул узнікаюць трывалыя прасторавыя структуры, якія выклікаюць рэзкае павышэнне вязкасці. Абсалютная вязкасць цытаплазмы вагаецца ад 2 да 50 спз (1 спз = 10−3н∙с/м²), яна мяняецца ў розных частках клеткі і ў розныя перыяды жыцця, залежыць ад т-ры і ўздзеяння апрамянення. Вязкасць крыві ў чалавека ў норме 4—5 спз, пры паталагічных працэсах вагаецца ад 1,7 да 22,9 спз, што паказвае САЭ (скорасць асядання эрытрацытаў).