Сан ’званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ). Стараж.-рус.сань, ст.-слав.санъ. У беларускай, відавочна, запазычанне з рус.сан (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 48), якое большасць даследчыкаў (Міклашыч, 288; Брукнер, ZfslPh, 4, 213) лічаць запазычаннем з дунайска-балг., параўн. тур., чагат.san ’вялікая колькасць, сан, слава’, паўн.-цюрк.sanamak ’цаніць’. З іншага боку, параўноўваюць таксама (Траўтман, 250; Праабражэнскі, 2, 250, Бернекер, AfslPh, 38, 263) са ст.-інд.sā́nu сяр. р. ’вяршыня, вышыня, вастрыё’. Гл. таксама Фасмер, 3, 555. Трубачоў, Этимология–1965, 22 супраць супастаўлення з іранскім, лічачы слова чыстым цюркізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сла́нец1 ‘лён, які сцелюць у процілегласць мочанаму’ (ТСБМ, Жд. 2; дзісн., Яшк. Мясц.), слане́ц ‘тс’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.), сланцы́ ‘маніцы’ (мядз., Нар. сл.). Да слаць2. Аналагічна рус.стла́нец, сла́нец, сла́нцы ‘лён і маніцы, якія сцелюць пад дождж і расу’.
Сла́нец2 ‘горная парода, якая мае слаістую будову’ (ТСБМ). Запазычанне з рус.сла́нец ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73). Рус. слова з *стьланъ: стелю, стлать (Фасмер, 3, 666), таму што гэта парода ляжыць пластом (Праабражэнскі, 2, 387).
Слане́ц ‘слонка, вальдшнэп’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Утварэнне ад запазычанага слонка (гл.), відавочна, ужо на беларускай глебе з суф. ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інструме́нт. Ст.-бел.инструментъ (1565 г.) ’інструмент, прылада’, ’музычны інструмент’, ’спосаб, сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 187). Ужо ў старабеларускай сфарміравалася семантычная структура, вядомая сучаснай беларускай мове. Насовіч прыводзіць два значэнні: ’музычная прылада’, ’усякая прылада’. Запазычана з польск., дзе instrument з лац.instrumentum ’інструмент, прылада’. Націск на апошнім складзе пад уплывам рускай мовы; параўн. інстру́мант (Касп.). Рус.инструмент (XVII ст.) таксама з польск.; націск на апошнім складзе ў выніку ўздзеяння нямецкай мовы (Шанскі, 2, I, 89). Няма падстаў для сцвярджэння аб паўторным запазычанні з рускай у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. лекс., 233, для інструментальны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інсты́нкт ’неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго-н.’, ’чуццё, прадчуванне чаго-н.’ (ТСБМ), инсты́кт ’унушэнне’, ’цяга, унутранае пабуджэнне’ (Нас.). Ст.-бел.инстинктъ, инстиктъ, инстынктъ ’пабуджэнне, чуццё’ (1620 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Гіст. лекс., 108). Запазычанне з лац.instinctus ’пабуджэнне’ праз польск.instynkt (XVII ст.). Рус.инсти́нкт у XVIII ст. праз нямецкую (Фасмер, 2, 135; Шанскі, 2, I, 87). Памылковае дапушчэнне аб запазычанні з рус. у пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252, 272; Крукоўскі, Уплыў, 77), паколькі слова зафіксавана ў ст.-бел. мове і лексікаграфічных крыніцах XIX ст., аднак замацаванне слова ў навуковай тэрміналогіі адбылося, безумоўна, пад рускім уплывам; параўн. таксама націск.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Во́тчына ’спадчыннае зямельнае ўладанне, бацькаўшчына’ (БРС, Нас.); ’пасека, прыдатнае для пчол месца’ (Маш., рэч.; Яшк., стол., слаўг.). Ст.-бел.отъчина ’спадчыннае зямельнае ўладанне, бацькаўшчына’, ст.-рус.отъчина, ст.-слав.отъчина ’тс’, рус.перм., казан.вотчина ’спадчыннае ўладанне’; ’пасека’. Да otьcь (гл. ацец) (Фасмер, 1, 359; Трубачоў, История терм., 27 і наст.). Значэнне ’пасека’ развілося, відавочна, з абазначэння аднаго з відаў маёмасці, атрыманай у спадчыну; параўн. ст.-рус.отчина бортная (Сразнеўскі, 2, 831), н.-луж. і в.-луж.dźědźica ’сасна з борцю’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53) ад děditi ’даставаць маёмасць у спадчыну’. Вотчына ў першым значэнні ў суч. бел.літ. мове, магчыма, запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 28). Параўн. вотчыч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́нка1, лу́нька ’ямка, невялікае паглыбленне’ (ТСБМ; лёзн., Яшк.), ’вада пасля дажджу на дарозе, лужына’ (там жа), ’палонка’ (Гарэц., Нас., Дразд., Др.-Падб., Нік., Оч.; брасл., докш., Сл. ПЗБ; віц., Маш.; лёзн., Касп.). У выніку распадабнення л…м > л…н з лумка > луміна (гл.). Сюды ж і слаўг.лу́нка ’града’ (Мат. Гом.), параўн. рус.ярасл.луне́ние ’прыставанне ямак для пасадкі гароху і інш.’, урал.луна́ть ’рабіць лункі (ямкі) для пасадкі агародніны’. Крукоўскі (Уплыў, 38) мяркуе аб запазычанні бел. лексемы з рус. мовы. Няма падстаў.
Лу́нка2 ’драўляная каробка для вымярэння збожжа ≈ 1 пуда’ (гродз., Нар. сл.). Відавочна, з лукно (гл.) у выніку перастаноўкі ‑кн‑ > ‑нк‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляту́н ’лётчык, пілот’ (Бяльк., б.-каш., Мат. Гом.) (рус.лету́н, чэш.letoun ’лятаючае насякомае’, ’кажан’, ’самалёт’, славац.letún ’тс’). Новае ўтварэнне — семантычны перанос з ляту́н ’той, хто лётае, хутка ходзіць, бегае’ (ТСБМ). Да лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 134–135), Сцяцко (Афікс. наз., 68). Зусім новае ў бел. мове ’той, хто часта мяняе месца працы’ — з рус.лету́н ’тс’, якое (іран.) ’селянін, які не хацеў жыць у сваёй вёсцы, а шукаў дзесьці дадатковыя заробкі’. Крукоўскі (Уплыў, 151) разглядае гэта як сэнсавую кальку. Сюды ж: ляту́н ’дробны лешч, Abramis brama L.’, ’гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Інстр. II), а таксама ляту́ха ’тая, што шпарка ходзіць, бегае’ (міёр., З нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аргама́к ’парода рослых скакавых коней’ (БРС). Рус., укр.аргамак ’тс’, ст.-бел.ограмак, громакъ (Гіст. мовы, 1, 139). Польск.rumak < hromak < ohromak (з XVI ст. — Брукнер, 468). Запазычанне з цюрк.аргамак, аргымак, арыгмак і да т. пад. (гл. Севарцян, 171). Конанаў (ИОРЯ, 1966, 229) указвае на персідскую крыніцу цюркскага. Рускае слова можа быць з кожнага з трох арэалаў: Каўказ, Крым, Усход (у Даля — трухменскія і кабардзінскія аргамакі). Беларускае хутчэй з крымска-татарскай, турэцкай, магчыма, праз украінскую ці паралельна. Польскае з украінскай ці беларускай. Калі ст.-бел. толькі ограмак, нельга выключыць паўторнае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 74). Супрун, Зб. Крымскаму, 125–126; Фасмер, 1, 84; Трубачоў, Происх., 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Артыле́рыя. У XIX ст. (Гіст. лекс., 245) ці пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 148) з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 82; Курс. суч., 166), дзе з 1695 (Шанскі, 1, А, 149–150; Фасмер, 1, 89). Яшчэ Тацішчаў лічыў, што гэта слова з польскай ці лацінскай (Вінаградаў, Очерки, 58). Магчыма, што слова было вядома ў беларускай і раней XIX ст.; у польскай мове яно з’явілася не раней XVII ст., як і ў нямецкай. Крыніцай польскага слова магло быць франц.artillerie (SWO). На іншыя магчымыя крыніцы рускага і польскага слоў указвае Біржакава, 102, у сувязі з рознымі фанетычнымі варыянтамі рускага слова ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.