іша́к, ‑а, м.
1. Свойскі асёл.
2. Лаянк. Пра ўпартага неразумнага чалавека.
[Азербайдж.]
іша́чы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць, уласцівы ішаку. Ішачы голас.
іша́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Выконваць цяжкую, няўдзячную работу.