Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іхтыёз, ‑у, м.

Скурная, звычайна спадчынная хвароба, пры якой скура пакрыта цвёрдымі шурпатымі лускавінкамі; рыбіна луска.

[Ад грэч. ichthys — рыба.]

іхтыёл, ‑у, м.

Густая чырвона-бурая лекавая вадкасць — прадукт перапрацоўкі сланцаў, багатых астаткамі выкапнёвых рыб.

[Ад грэч. ichtys — рыба і лац. oleum — алей.]

іхтыёлавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іхтыёлу. // Які мае ў сабе іхтыёл. Іхтыёлавая мазь. Іхтыёлавае мыла.

іхтыёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне іхтыялогіі.

іхтыяза́ўр, ‑а, м.

Вымерлы марскі паўзун з рыбападобным целам даўжынёй да 12 м.

[Ад грэч. ichtýs — рыба і saura — яшчарка.]

іхтыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іхтыялогіі. Іхтыялагічная калекцыя. Іхтыялагічная фауна. Іхтыялагічная лабараторыя.

іхтыяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

[Ад лац. ichtýs — рыба і logos — вучэнне.]

іхтыяфа́уна, ‑ы, ж.

Сукупнасць відаў рыб якога‑н. геаграфічнага раёна, воднага басейна і пад. Іхтыяфауна Балтыйскага мора.

[З грэч. ichtys — рыба і лац. Fauna.]