Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шру́ба, ‑ы, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай; вінт ​1. Галоўка шрубы. □ [Юзік] перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане! Крапіва. [Старшыня:] — Убачыш па дарозе падкову, шрубу, нават цясак — не лянуйся падняць і прынесці ў калгасную кузню. Паслядовіч.

шрубава́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шрубарэзны. Шрубавальны станок.

шрубава́цца, ‑буецца; незак.

Зал. да шрубаваць.

шрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.

1. Рабіць на чым‑н. шрубавую нарэзку. Шрубаваць стрыжань.

2. Укручваць або выкручваць шрубу.

3. Злучаць, змацоўваць што‑н. трубамі. Шрубаваць дошкі.

шру́бавы, ‑ая, ‑ае.

1. Забяспечаны шрубай.

2. Які мае форму шрубы; спіральны. Шрубавая нарэзка.

шрубападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму сніралі, шрубавай нарэзкі.

шрубарэ́з, ‑а, м.

Спец. Інструмент для нарэзкі шруб.

шрубарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для наразання шрубавай разьбы.

шру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Памянш. да шруба; невялікая шруба.

шрубцы́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец. Прыстасаванне ў выглядзе скабы са шрубай для замацоўвання дэталі ў час апрацоўкі. Замацоўваў [Шурка] фотаапарат па шрубцынзе і шчоўкаў кадр за кадрам усю касету. Шыловіч.

[Ад ням. Schraubzwinge.]