Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шрам, ‑а, м.

След на скуры ад раны ў выглядзе паласы або рубца; шнар. На лобе ў [Саламона] .. застаўся шрам ад лапаты, якой майстра спрабаваў цвёрдасць яго чэрапа. Бядуля. Тады торгаўся сіняваты шрам на твары палкоўніка, і яго правае века заходзілася ў драбнюткім ціку. Лынькоў. // перан. След у выглядзе паласы, баразны на якой‑н. паверхні. Ка снезе глыбокія шрамы. Прамыя, як коп’і. Кандрусевіч. На краі дзялянкі, як бацька, як вартавы, узвышаецца стары волат-дуб, магчыма, самы стары ў гэтым гаі, з парадзелым голлем, з глыбокімі шрамамі ад удараў маланкі. Шамякін.

[Ням. Schramme.]

шрапне́ль, ‑і, ж.

Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі. На ворагаў — шрапнелі град, Граната, міна і снарад. Ляцяць на іх са свістам. Бялевіч. Як вогненным градам, секанула шрапнеллю. Мележ.

[Англ. shrapnel.]

шрапне́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шрапнелі. І шрапнельны шквал быццам бы прыцішаўся, радзеў. Кулакоўскі. // Які займаецца вырабам шрапнелі; служыць для вытворчасці шрапнелі. Шрапнельны цэх.

шраці́на, ‑ы, ж.

1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.

2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.