уе́зд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уехаць (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, праз якое ўязджаюць куды‑н. «А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Распачаць катлаван і пракласці трасу. Там — уезд, тут — выезд». Савіцкі. Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі. Гаўрылкін.
уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.
2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.
уе́зджвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уездзіцца.
2. Зал. да уезджваць.
уе́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уездзіць (у 1 знач.).
уе́здзіцца, ‑дзіцца; зак.
Разм. Ушчыльніцца, утрамбавацца, стаць гладкім ад доўгай язды.
уе́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. што. Ушчыльніць, утрамбаваць, убіць яздой; выездзіць. Уездзіць двор.
2. каго-што. Утаміць, змучыць доўгай яздой: заездзіць. Уездзіць каня.