Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тапо́ля, ‑і; мн. тапо́лі, ‑яў; ж. і то́паль, ‑я і ‑ю; мн. то́палі, ‑яў; м.

1. ‑і, ж. і ‑я, м. Дрэва сямейства вярбовых. Пірамідальная таполя. □ Ціха пашумлівала .. лістамі маладая таполя. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Лабановіч] заўважыў: летам у гарачы дзень падае снег! Гэта цвілі таполі і іх белы пух плаваў на ветры. Колас. Топаль, хоць і цвіце, насення не дае. «Беларусь».

2. ‑і, ж. і ‑ю, м.; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

топ, ‑а, м.

Спец. Верхні канец мачты або стэньгі.

[Гал. top.]

то́паль,

гл. таполя.

то́пачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да топкі. Топачны шлак.

то́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню. Асіпенка. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны. Мележ.

то́пка 2,

1. Прысл. да топкі ​2.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.

то́пкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць топкага ​1.

то́пкі 1, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы. Тонкае сала.

то́пкі 2, ‑ая, ‑ае.

Балоцісты, гразкі, багністы. А ў нядзелю чуць зара Сякеры запелі, Ад лапат балот кара Рвецца ў тонкім целе. Купала. Людзі помняць усялякія здарэнні, .. як ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак. Берагі возера недаступныя, тонкія. В. Вольскі. [Нібы] тыя дваццаць кіламетраў, якія пралягалі між хутарам і Тамашовай хатай, былі тонкім балотам ці непраходным зараснікам, што гаспадары іх не маглі наведаць адзін аднаго. Пальчэўскі. // Пра сыпучы грунт. Зноў і зноў на беражок топкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін.

то́плены, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам ператоплівання. Топленае масла.

то́псель, ‑я, м.

Спец. Касы парус трохвугольнай формы, які падымаецца над другім парусам.

[Гал. topzeil.]