ню́ні,
У выразе: распусціць нюні гл. распусціць.
ню́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Надакучліва плакаць, ныць. — Які ты кволы, — сумна сказаў Светлячок. — Я, калі парэжуся або паб’юся, стараюся ні за што не нюніць. «Звязда».
ню́ня, ‑і, м. і ж.
Разм. Плакса, ныцік. [Юзік] крыкнуў поўным ротам, смакуючы кожны гук: — Раз-маз-ня! Нюня!! Бядуля. [Пракоп:] — Не варты ён яе.. Ціхі ж вельмі. Нюня. Баранавых.