Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нюа́нс, ‑у, м.

Адценне, нязначны пераход (колеру, гукаў). Нюансы сіняга колеру. Нюансы вымаўлення. □ Колькі сплыло гадоў, а я памятаю чысты голас хлопчыка да самых дробных нюансаў. «ЛіМ». // перан. Наогул адценне, тонкае адрозненне ў чым‑н. Нюансы настрою. □ Тонкім лірызмам, праўдзівасцю пачуцця, багаццем унутраных душэўных нюансаў вызначаюцца вершы Танка аб каханні. Бярозкін.

[Фр. nuance.]

нюансава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нюансаваць.

2. Сістэма нюансаў у музычным творы, жывапісе.

нюансава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да нюансаваць.

нюансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што і без дап.

Адцяняць, захоўваць ледзьве ўлоўныя пераходы, нюансы чаго‑н.