жняя́, ‑і́; мн. жне́і (з ліч. 2, 3, 4 жняі́), жней; ж.
Жанчына, якая жне ўручную сярпом. Сцяною стаяла спелае жыта, поўныя каласы хіліліся ўніз, чакаючы жней. Гурскі. На калгасным полі новы Жнеі ўюць вянок. Колас.
жняя́р, жнеяра, м.
Той, хто працуе на жняярцы. Прыйшоў жняяр узяць каня, запрэгчы ў жняярку. Мележ.
жняя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жатная машына. Жняярка-снопавязалка. □ Жняярка ідзе спорна, кладзе за сабою шапаткія абярэмкі спелых сцяблін. Мележ.