Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жвір, ‑у, м.

Буйназярністы жоўты пясок. Слізкаватая ад макраты пляцоўка густа насыпана жоўтым жвірам. Кулакоўскі. Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах. Чорны.

жвіро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жвіру, з’яўляецца жвірам. Дарожкі насыпаны густа Пясочкам жвіровым сухім. Колас. // Пакрыты жвірам; са жвіру. Дрэмле ліхтар, льючы цьмянае святло на жвіровы перон. Пестрак.

жвіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Род паляўнічай стрэльбы з дамаскай сталі.

жвіры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Крупінка жвіру. Плешчацца па краях [берагоў рэчкі] вада, жвірынкі маленькія вылізвае. Скрыган.

жві́рысты, ‑ая, ‑ае.

Усыпаны жвірам, з вялікай колькасцю жвіру. Жвірысты грунт. Жвірыстая дарога. □ Рэчкі цяклі пад тым лёдам, і праз яго свяцілася жвірыстае дно. Чорны.