Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

епі́скап, ‑а, м.

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве. // Асоба, якая мае гэты сан; архірэй.

[Грэч. epískopos — наглядчык.]

епіскапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім вышэйшая царкоўная ўлада належыць епіскапам. Епіскапальная сістэма.

епі́скапскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да епіскапа, епіскапства. Епіскапскі сан.

епі́скапства, ‑а, н.

1. Сан, званне епіскапа. Атрымаць епіскапства.

2. Тое, што і епархія.

епітрахі́ль, ‑і, ж.

Частка абрадавага адзення свяшчэнніка, якая носіцца на шыі і мае выгляд доўгага (да зямлі) палотнішча з крыжамі. Бацюшка, узышоўшы на двор, адчытваў спачатку малітвы, палажыўшы евангелле на дзяжы .. і пакрыўшы епітрахіллю галовы гаспадара і гаспадыні, пасля ішоў пасвянцаць святою вадою хату, хлявы і іншыя будынкі. Чарот.

[Грэч. epitrachēlion.]

епітым’я́, ‑і, ж.

Спец. Род пакарання ў выглядзе посту, доўгіх малітваў, якое накладалася царквой на таго, хто парушаў рэлігійныя нормы.

[Ад грэч. epitimia — кара.]