Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ер, ‑а, м.

Даўнейшая назва літары «ь» (мяккі знак).

е́рась, ‑і, ж.

1. Рэлігійная плынь, варожая догматам пануючай рэлігіі. Барацьба з ерассю. □ Беларускія кніжнікі XVI–XVII стст. перакладалі рэлігійныя творы на «простую»мову, але з аглядкай — не нарабіць бы памылак, не адысці б ад царкоўных канонаў, не ўпасці б у ерась. Шакун. // перан. Разм. Адступленне ад агульнапрынятых правіл, палажэнняў. Абвінаваціць у ерасі.

2. перан. Разм. Бязглуздзіца, лухта. Несці ерась.

[Ад грэч. háiresis — секта.]

еры́, нескл., н.

Даўнейшая назва літары «ы».

ерэты́к, ‑а, м.

Адступнік ад догматаў пануючай рэлігіі, паслядоўнік ерасі. Барацьба інквізіцыі з ерэтыкамі. // перан. Разм. Пра таго, хто адступае ад агульнапрынятых правіл, палажэнняў.

[Грэч. hairetikós.]

ерэты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да ерэтык.

ерэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ерасі. Ерэтычныя думкі.