е́гер, ‑а,
1. Паляўнічы-прафесіянал, які вядзе нагляд за дзікімі жывёламі, арганізуе паляванне, абучае паляўнічых сабак і інш.
2. Салдат асобых стралковых палкоў у некаторых арміях 17 — сярэдзіны 19 стст.
[Ням. Jäger — паляўнічы, стралок.]

егерма́йстар, ‑тра,
Чын і пасада начальніка над прыдворнымі егерамі.
[Ням. Jägermeister.]
е́герскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да егера.
егі́пецкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Егіпта, егіпцян, належыць ім.
егіптало́гія, ‑і,
Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову і культуру Старажытнага Егіпта.
егіпто́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне егіпталогіі.
егіпця́не, ‑цян;
Асноўнае насельніцтва Егіпта.