джугара́, ‑ы,
Травяністая хлебная і кармавая расліна з роду сорга, а таксама зерне гэтай расліны.
джугара́, ‑ы,
Травяністая хлебная і кармавая расліна з роду сорга, а таксама зерне гэтай расліны.
джу́нглі, ‑яў;
Густыя цяжкапраходныя лясныя зараснікі ў балоцістых мясцовасцях трапічных і субтрапічных краін.
[Англ. jungle.]
джут 1, ‑у,
Травяністая трапічная расліна сямейства ліпавых, валокны якой ідуць на выраб грубых тканін, вяровак.
[Англ. jute.]
джут 2, ‑у,
Масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадовай пашай.
[Манг.]
джу́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да джуту 1.