Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

камса́, ‑ы, ж.

Тое, што і хамса.

камсамо́л, ‑а, м.

Камуністычная самадзейная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвае перадавую моладзь СССР і працуе пад кіраўніцтвам КПСС.

[Скарачэнне слоў: Камуністычны саюз моладзі.]

камсамо́лец, ‑льца, м.

Член камсамола.

камсамо́лія, ‑і, ж., зб.

Разм. Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы. Бядуля.

камсамо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да камсамолец.

камсамо́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камсамола, камсамольцаў. Камсамольскі білет. Камсамольскі значок. Камсамольскія справы. // Які складаецца з камсамольцаў. Камсамольская арганізацыя.

камсаста́ў, ‑таву, м.

Камандны састаў. Камсастаў палка. Малодшы камсастаў.

камсо́рг, ‑а, м.

Камсамольскі арганізатар — сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі або камсамольскай групы. Камсорг класа. Камсорг будоўлі.

каму́,

гл. хто.