камплекто́ўшчык, ‑а,
Той, хто займаецца камплектоўкай, камплектаваннем чаго‑н.
камплекто́ўшчык, ‑а,
Той, хто займаецца камплектоўкай, камплектаваннем чаго‑н.
камплекто́ўшчыца, ‑ы,
кампле́кцыя, ‑і,
Будова цела (чалавека); целасклад.
[Ад лац. complexio — сувязь, злучэнне.]
камплеме́нт, ‑у,
Бялковае рэчыва тыпу ферментаў у сываратцы крыві чалавека і жывёл.
[Лац. complementum — дапаўненне.]
кампліме́нт, ‑а,
Прыемная заўвага, пахвала каму‑н.
[Фр. compliment.]
камплімента́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камплімента.
кампло́т, ‑у,
Змова супраць каго‑, чаго‑н.
[Фр. complot.]
кампо́ст, ‑у,
Арганічнае ўгнаенне, якое атрымліваецца ад змешвання з зямлёй або торфам розных адходаў расліннага, жывёльнага або мінеральнага паходжання.
[Англ. compost.]
кампо́стны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кампосту, з’яўляецца кампостам.
кампо́сцер, ‑а,
Прылада для прабівання ўмоўных знакаў кантролю (даты, нумару і інш.) на пасажырскіх білетах і інш. дакументах.
[Фр. composteur]