экано́мнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эканомнага. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Колас. Па эканомнасці стральбы ён [Андрэй] адчуваў, што тут недзе свае, аднак заўважыць нікога не мог. Кулакоўскі.
экано́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Быць празмерна эканомным, прытрымлівацца строгай эканоміі; скупіцца.
экано́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прытрымліваецца эканоміі (у 1 знач.), беражліва, ашчадна расходуе што‑н. Колішнія невядомыя жыхары Плутона, відаць, былі эканомныя і не раскідваліся сваімі рэчамі. Шыцік. // перан. Дакладна разлічаны, скупы. Рухі ў .. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыманыя. Карпаў. // Стрыманы, умераны ў праяўленні чаго‑н. Эканомны ў словах і ўчынках.
2. Які патрабуе меншых затрат, дазваляе абыходзіцца меншай колькасцю чаго‑н.; эканамічны. Мастацкая дэталь — гэта найбольш эканомны сродак раскрыцця думак. «Маладосць».
экасе́з, ‑а, м.
Шатландскі народны танец тыпу кадрылі, а таксама музыка да гэтага танца.
[Фр. écossaise — ад écossais — шатландскі.]
эквадо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Эквадора, эквадорцаў, які належыць, уласцівы ім.
эквадо́рцы, ‑аў; адз. эквадорац, ‑рца, м.; эквадорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. эквадоркі, ‑рак; ж.
Насельніцтва Эквадора.
эква́тар, ‑а, м.
Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй. Калачынскі. // Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.
•••
Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.
Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.
[Лац. aequator ад aequus — роўны.]
экватарыя́л, ‑а, м.
Астранамічны інструмент, пры дапамозе якога вызначаецца знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.