камо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Тое, што і камора (у 1, 2 знач.). [Бацька] устаў, пайшоў у каморку .. і вярнуўся назад з поўнай місай марынаваных грыбоў і кавалкам сала. Бажко. [Рэдактар] пайшоў дамоў, у сваю цесную каморку, запаліў агарак свечкі і стаў пераглядаць сваю газету. Колас. Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы. Гарэцкі.
камо́рнік, ‑а, м.
Спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае. Лужанін.
камо́рнікаў, ‑ава.
Які належыць каморніку. На стале ляжалі планы і каморнікавы рысункі. Чорны. Кармянчане панура і маўкліва паглядалі здалёку на каморнікаву работу. Крапіва.
камо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каморніка, належыць яму. Каморніцкі абмер зямлі. Каморніцкая рулетка. □ Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы. Чорны.
камо́рніцтва, ‑а, н.
Занятак каморніка; каморніцкая справа.
кампазі́тар, ‑а, м.
Асоба, якая стварае музычныя творы. Кампазітары-класікі. Беларускія савецкія кампазітары.
[Ад лац. compositor — складальнік.]
кампазі́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кампазітара, належыць яму. Кампазітарская дзейнасць.
кампазіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кампазіцыі, звязаны з ёй. Кампазіцыйная будова твора. Кампазіцыйныя асаблівасці рамана.
кампазі́цыя, ‑і, ж.
1. Будова мастацкага твора, суадносіны паміж яго асобнымі часткамі. Стройная кампазіцыя. Кампазіцыя рамана. □ Кампазіцыя ў літаратурным творы заўсёды падпарадкавана ажыццяўленню ідэйнай задумы аўтара. А. Макарэвіч.
2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў. Музычная кампазіцыя. Скульптурная кампазіцыя. Сюжэтная кампазіцыя.
3. Тэорыя складання музычных твораў. Займацца па класу кампазіцыі.
4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам. Літаратурна-музычная кампазіцыя.
[Ад лац. compositio — складанне.]