уватка́ць, уватку, уватчэш, уватчэ; уватчом, уватчаце, уваткуць; пр. уваткаў, ‑ткала; зак., што.
Тое, што і уткаць.
уваткну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уваткнуць.
уваткну́цца, уваткнуся, уваткнешся, уваткнецца; уваткнёмся, уваткняцеся; пр. уваткнуўся, ‑ткнулася; зак.
Разм. Тое, што і уткнуцца (у 1–3, 5 знач.). Некалькі куль з гулам уваткнулася ў зямлю. Чорны. Хто ўваткнуўся ў газету ці кнігу, хто проста драмаў. Жычка.
уваткну́ць, уваткну, уваткнеш, уваткне; уваткнём, уваткняце; пр. уваткнуў, ‑ткнула; зак., што.
Тое, што і уткнуць у (1, 2 знач.). Дома, у сенцах старое хаты,.. маці ўваткнула свой серп у шчыліну над вушаком. Брыль. [Грышка] пачаў .. [начлежнікам] падпяваць, уваткyуўшы твар у каўнер кажуха. Чарот.
•••
Уваткнуць свае тры грошы — тое, што і уткнуць свае тры грошы (гл. уткнуць).
Уваткнуць свой нос (язык) — тое, што і уткнуць свой нос (язык) (гл. уткнуць).
увахо́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уваходзіць — увайсці (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, праз якое ўваходзяць куды‑н. Ля падножжа гары ззяў уваход у пячору. Шыцік. Кожная палата мела свой уваход і выхад. Якімовіч. На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. Чорны.
увахо́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уваходзіць — увайсці.
увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.
увахо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць.
Незак. да увайсці (у 1–5 знач.)
увахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прызначаны, служыць для ўваходу. Уваходныя дзверы. □ Грукаючы на крыжавінах, цягнік прайшоў міма ўваходных стрэлак, паступова суцішаючы ход. Мележ.
2. Які дае права на ўваход куды‑н. Уваходны білет.
3. Атрыманы ўстановай (пра дакументы, карэспандэнцыю і пад.); проціл. выходны. // у знач. наз. увахо́дная, ‑ай, ж. Дзелавы дакумент такога тыпу.
увачаві́дкі, прысл.
1. Хутка, на вачах. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Па стрэхах хат .. снег ужо растае і салома падсыхае ўвачавідкі. Брыль. Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі. Дуброўскі. Марыва туману ўвачавідкі рабілася празрыстым, пачало паступова раставаць. Краўчанка. // Імгненна. Твар старшыні ўвачавідкі наліваўся крывёю. Сабаленка. Збялеў хлапец увачавідкі. Бачыла.
2. Сваімі вачамі, асабіста; наглядна. Упэўніцца ў праўдзе ўвачавідкі. □ Сяляне ўвачавідкі ўбачылі, што грамадой ім [пад сілу] любая задача. Навуменка. І вось цяпер, перагортваючы старонкі старых блакнотаў, нібы ўвачавідкі бачыш тыя незабыўныя сустрэчы. Дадзіёмаў.