торфалячэ́нне, ‑я,
Выкарыстанне тарфяных гразёй для лячэбных мэт.
торфалячэ́нне, ‑я,
Выкарыстанне тарфяных гразёй для лячэбных мэт.
торфанарыхто́ўка, ‑і,
Нарыхтоўка торфу.
торфанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да торфанарыхтоўкі.
торфаперагно́йны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з сумесі торфу і перагнойнай зямлі.
торфапрадпрые́мства, ‑а,
Прадпрыемства, што здабывае торф.
торфараспрацо́ўкі, ‑цовак;
Месца здабычы торфу; прадпрыемства па здабычы торфу.
торфаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ўборкі торфу.
то́ры,
1. Палітычная партыя ў Англіі ў 17–19 стст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў.
2. Член такой партыі або наогул кансерватар у Англіі.
[Англ. tory.]
то́рыевы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з торыю, які мае ў сваім саставе торый.
то́рый, ‑ю,
Хімічны элемент, радыеактыўны метал, які з’яўляецца сыравінай для прамысловага атрымання ядзернай энергіі.
[Ад імені Тора, бога грому ў скандынаўскай міфалогіі.]