Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

халестэры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да халестэрыну.

халецысты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне жоўцевага пузыра.

[Грэч. cholē — жоўць і kustis — пузыр.]

халі́ф, ‑а, м.

Гіст. Тытул вярхоўнага духоўнага і свецкага правіцеля мусульман, які меў уладу ў шэрагу краін мусульманскага Усходу. // Асоба, якая мела гэты тытул.

•••

Халіф на час — тое, што і каліф на час (гл. каліф).

[Араб.]

халіфа́т, ‑а, М ‑фаце, м.

Гіст.

1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

2. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. Арабскі халіфат.

халіфа́цкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да халіфата.

халі́фскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да халіфа.

ха́лі-га́лі, нескл., н.

Групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.

халмаго́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія. Асіпенка. А пакліча гусак халмагорак, — Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам — Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць. Танк.

халмаго́рскі, ‑ая, ‑ае.

Выведзены ў Халмагорах (пра народу жывёл, птушак). Халмагорская парода кароў.

хало́дна,

1. Прысл. да халодны (у 11 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра халоднае надвор’е. На дварэ марозна. На дварэ халодна. Нядзведскі.