халмагорка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Карова або гусь халмагорскай пароды. Ды і статак не абы-які. Халмагоркі, бурачырвоныя латвійкі. Што ні карова — біяграфія. Асіпенка. А пакліча гусак халмагорак, — Крылы над вадою паўздымаюць, Загамоняць яны дружным хорам — Шум і пырскі, аж вясёлкі ззяюць. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)