феры́тавы, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuфе́ска, ‑і,
Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом, якая з’яўляецца часткай нацыянальнага касцюма ў некаторых усходніх краінах.
[Ад геаграфічнай назвы.]
фесто́н, ‑у,
1. Адзін з выступаў (круглай або зубчастай формы), якімі аблямоўваюцца, абшываюцца краі чаго‑н. (сукенкі, фіранкі, заслоны).
2. У архітэктуры — ляпная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, гірлянды.
[Фр. feston.]
фесто́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і фестончаты.
фесто́нчаты, ‑ая, ‑ае.
З фестонамі, з выступамі ў выглядзе фестонаў.
фестыва́ль, ‑ю,
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва.
[Фр. festival — урачыстасць.]
фестыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фестывалю.
фет, ‑а,
У старажытнай Грэцыі — батрак, прадстаўнік маламаёмнай і немаёмнай часткі свабоднага насельніцтва.
[Грэч. thētes.]
фетр, ‑у,
Лепшы гатунак лямцу, які ідзе на выраб капелюшоў, валёнак і пад.
[Фр. feutre.]
фе́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з фетру.
2. Звязаны з вырабам фетру або рэчаў з яго.