Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фе́рмерства, ‑а, н.

1. Фермерская сістэма гаспадаркі.

2. зб. Фермеры. Англійскае фермерства.

фе́рмерыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Разм. Жонка фермера.

фе́рмій, ‑ю, м.

Штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, названы ў гонар італьянскага фізіка Э. Ферма.

фермуа́р, ‑а, м.

1. Засцежка, спражка на чым‑н. (альбоме, каралях і пад.), звычайна ўпрыгожаная чым‑н. // Каралі з такой засцежкай-упрыгожаннем.

2. Спец. Долата для мастацкага разбярства, ціснення скуры.

[Фр. fermoir.]

фернамбу́к, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Бразільскае дрэва з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва. Нарыхтоўка фернамбуку.

3. ‑у. Чырвоная фарба, якая здабываецца (атрымліваецца) з драўніны гэтага дрэва.

[Ад геагр. назвы.]

фернамбу́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фернамбука. Фернамбукавае лісце. // Атрыманы з фернамбука. Фернамбукавая фарба.

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

фе́рула, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Сцябло ферулы ўжываецца ў ежу.

феру́ла, ‑ы, ж.

1. Лінейка, якой у сярэдневяковай школе білі па далоні вучняў за якую‑н. правіннасць.

2. Кніжн. Цяжкі і пільны нагляд. Селянін не захоча доўгі час хадзіць пад ферулай урадніка. Галавач.

[Лац. ferula — розга.]

фе́рцік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ферт (у 2 знач.).

феры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец.

1. Цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну.

2. У аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы — скарочаная назва магнітных элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ячэек памяці, стрыжняў у імпульсных трансфарматарах і інш.

[Ад лац. ferrum — жалеза.]