ферамагнеты́зм, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць магнітных з’яў і ўласцівасцей, характэрных для ферамагнетыкаў.
ферамагне́тык, ‑у, м.
Спец. Рэчыва, якое мае ўласцівасць намагнічвацца нават у слабых магнітных палях.
ферамагні́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. З моцна выражанымі магнітнымі ўласцівасцямі. Ферамагнітныя рэчывы.
ферама́рганец, ‑нцу, м.
Спец. Сплаў жалеза з марганцам.
ферама́рганцавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ферамарганцу.
феранье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жаночае ўпрыгожанне з каштоўнымі камянямі, якое надзяваецца на лоб. Жамчужная фераньерка.
[Фр. ferronniére.]
ферасілі́цыевы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ферасіліцыю.
ферасілі́цый, ‑ю, м.
Спец. Сплаў жалеза з крэмніем.
фераспла́ў, ‑лаву, м.
Спец. Сплаў жалеза з іншымі элементамі, які выкарыстоўваецца пры выплаўцы сталі.
фераспла́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ферасплаву; служыць для атрымання ферасплаву. Ферасплаўная печ.