фі́бра 1, ‑ы, ж.
1. Уст. Валакно расліннай або жывёльнай тканкі.
2. звычайна мн. (фі́бры, ‑аў); перан. Ужываецца як сімвал душэўных сіл. Ненавідзець усімі фібрамі душы.
[Лац. fibra — валакно.]
фі́бра 2, ‑ы, ж.
Спец. Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.
[Лац. fibra — валакно.]
фі́бравы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з фібры 2. Фібравы чамадан.
фібраі́н, ‑у, м.
Спец. Валакністае бялковае рэчыва, якое з’яўляецца важнейшай састаўной часткай натуральнага шоўку.
[Ад лац. fibra — валакно.]
фібралі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Будаўнічы матэрыял у форме прасаваных пліт з раслінных валокнаў, драўляных стружак, касіры, звязаных звычайна цэментам. — Дык вось які ён, фібраліт, — гаварыў Фамін, разглядаючы шэрыя цэментаваныя пліты. «Звязда».
[Ад лац. fibra — валакно і грэч. líthos — камень.]
фібралі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фібраліту. Фібралітавы завод. // Зроблены з фібраліту. Фібралітавыя пліты.
фібро́з, ‑у, м.
Паталагічны працэс развіцця валакністай злучальнай тканкі ў якім‑н. арганізме.
[Лац. fibra — валакно.]
фібро́зны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з валакністай злучальнай тканкі. Фіброзная абалонка.
фібро́ма, ‑ы, ж.
Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.
[Ад лац. fibra — валакно.]
фібры́ла, ‑ы, ж.
Спец. Ніткападобнае ўтварэнне, якое з’яўляецца структурным элементам жывёльнага і расліннага арганізма.
[Лац. fibrilla.]
фібрыля́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да фібрылы.