фестываль, ‑ю, м.

Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. ▪ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці. Дуброўскі. / у іран. ужыв. — Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі. Пташнікаў.

[Фр. festival — урачыстасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)