Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Папярэдне разважваць, раскладваць і ўпакоўваць што‑н. у пэўных дозах, колькасцях. Фасаваць цукар.

[Польск. fasować ад ням. fassen — разважваць.]

фаса́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. Галоўны фасад павільёна ўпрыгожваецца велічнай каланадай. «Беларусь». Цешыла і вабіла ўсё: .. абліты вадою асфальт, у якім люстраваліся фасады будынкаў, машыны і людзі. Грамовіч.

2. Спец. Вертыкальная праекцыя аб’екта.

[Фр. façade.]

фаса́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасада. Фасадная сцяна. □ Раніцай сонца прабівалася праз плюшч на вялізную верхнюю тэрасу, што з фасаднага боку. Караткевіч. // Прызначаны для афармлення фасада. Фасадны балкон.

фасге́н, ‑у, м.

Ядавіты бясколерны газ з удушлівым пахам, які пашкоджвае органы дыхання.

[Ад грэч. phōs — святло і genos — род.]

фасге́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасгену. Фасгенавы пах.

фасе́т, ‑а, М ‑сеце, м.

Спец.

1. Скошаная бакавая грань чаго‑н.

2. Грань адшліфаванага каменя.

3. Рагавіца кожнага з асобных вочак, з якіх складаецца складанае вока членістаногіх.

[Фр. facette.]

фасе́тачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фасета, фасеткі. Фасетачнае вока.

фасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец. Тое, што і фасет.

фа́ска 1, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Спец. Скошаная частка рабра, канта на драўляных, металічных і іншых вырабах. І калі разец канчаў знімаць апошнюю фаску — нібы ачнуўся хлопец. Ваданосаў.

[Ад франц. facette.]

фа́ска 2, ‑і, ДМ фасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Памянш. да фаса; невялікая фаса. З Балачанкі прывёз фаску салёных грыбоў. Колас.

фасо́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фасоўкі. Фасовачны цэх. // Прызначаны для фасоўкі, які служыць для фасоўкі. Фасовачная машына.

2. у знач. наз. фасо́вачная, ‑ай, ж. Цэх, аддзел і пад., дзе фасуюць. Фасовачная пры аптэцы.