Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

фарцо́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто займаецца фарцоўкай.

фарцо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да фарцоўшчык.

фарш, ‑у, м.

Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы. Свіны фарш. Гатаваць фарш для катлет. // Любая дробна нарэзаная начынка. Грыбны фарш. Маркоўны фарш.

[Фр. farce ад лац. farcio — начыняю.]

фа́ршавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фаршу. // Прыгатаваны з фаршу.

фаршла́г, ‑а, і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. Адзін або два хутка выкананыя перад асноўнай нотай гукі, якія служаць для меладычнага ўпрыгожання.

2. ‑а. Вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.

[Ням. Vorschlag.]

фаршма́к, ‑у, м.

Страва са здробненага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй і інш. На закуску падаваўся фаршмак з пячонкі ментузоў са смажанай цыбуляй. // Разм. Сечаны селядзец.

[Ням. Vorschmack.]

фаршта́т, ‑а, М ‑таце, м.

Уст. Пасяленне, якое знаходзіцца па-за межамі горада або крэпасці; прадмесце. Склад стаяў на Бярэзінскім фарштаце, далёка ад людскіх вачэй. Грахоўскі.

[Ням. Vorstadt.]

фаршта́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да фарштата. З суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы кветачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі. Б. Стральцоў.

фарштэ́вень, ‑тэўня, м.

Насавая частка судна, якая з’яўляецца працягам кіля. З ходу, не спыняючы гарматы агонь, эсмінец фарштэўнем урэзаўся ў сярэдзіну левага борта, ударыў па адсеку [лодкі] з акумулятарнымі батарэямі. Хомчанка. Вунь .. [параход] абыходзіць бакен; белыя грабяні адлятаюць ад фарштэўня. Савіцкі.

[Гал. voorsteven.]

фаршырава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фаршыраваць.