фасо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору. Фасонная абточка. □ Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы ... Краўчанка. // Звязаны з вытворчасцю такіх вырабаў. Фасонныя работы. Фасоннае ліццё. // Прызначаны для вырабу такіх рэчаў. Фасонны разец.
2. Спец. Рэльефны або ціснёны (пра тканіны). Фасонны аксаміт.
3. Разм. Тое, што і фасоністы.
фасо́ншчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца фасоннымі работамі.
фасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фасаваць.
фастры́га, ‑і, ДМ ‑рызе. ж.
Шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца матэрыял. // Нітка, якая ўжываецца для фастрыгавання, якой што‑н. фастрыгуецца. Бабка зашпільвае паліто на ўсе гузікі, штосьці папраўляе, дзесьці адкусвае нітку, выцягваў белую фастрыгу... Каліна.
[Польск. fastryga.]
фастрыгава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фастрыгаваць.
фастрыгава́цца, ‑гуецца; незак.
Зал. да фастрыгаваць.
фастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.
Шыць, прашываць рэдкімі шыўкамі.
[Польск. fastrygować.]