інцыдэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Выпадак, здарэнне (звычайна непрыемнага характару). Пагранічны інцыдэнт. □ Пасля чарговага скандальнага інцыдэнту з начальствам [Муха-Міхальскі] уцёк з палка на кані і хаваўся ў лесе. Машара.
інша...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «іншы», напрыклад: іншагародні, іншамоўны.
іншабыццё, ‑я, н.
Катэгорыя ідэалістычнай дыялектыкі Гегеля, якой абазначаецца адзін з момантаў пераходу чаго‑н. у якасна новы стан.
іншаве́рац, ‑рца, м.
Уст. Чалавек іншай, не пануючай веры або рэлігіі.
іншаве́р’е, ‑я, н.
Уст. Іншая ў параўнанні з чыёй‑н. вера, рэлігія; прыналежнасць да іншага веравызнання; не пануючае веравызнанне.
іншаве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да іншаверац.
іншаве́рны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які прытрымліваецца іншага веравызнання. Іншаверная абшчына. Іншавернае насельніцтва.
іншаве́рскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да іншаверцаў, належыць ім. Іншаверская царква. Іншаверскія могілкі.
іншагаро́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца, жыве ў іншым горадзе; які прыехаў з іншага горада. Іншагародні падпісчык. Іншагароднія спартсмены. // Пасланы ў другі горад, атрыманы з другога горада. Іншагародняя карэспандэнцыя.
2. у знач. наз. іншагаро́дні, ‑яга, м. У дарэвалюцыйнай Расіі — селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казачнага саслоўя.
іншаду́мец, ‑мца, м.
Той, хто думае, мысліць інакш, чым хто‑н., мае іншыя погляды, перакананні.