фала́нга 1, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
1. Баявы парадак пяхоты і конніцы ў старажытных грэкаў, шчыльна самкнуты строй з некалькіх шарэнгаў.
2. перан. Кніжн. Рад, шарэнга каго‑, чаго‑н. Без канца доўгая фаланга чаўноў і лодак упіраецца ў бераг вострымі насамі. Колас.
3. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні фур’ерыстаў).
4. Іспанская фашысцкая партыя.
[Грэч. phalanx.]
фала́нга 2, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
У анатоміі кожная з трох кароткіх трубчастых костачак пальца.
[Грэч. phalanx.]
фала́нга 3, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
Ядавітая жывёліна класа павукападобных.
[Грэч. phalanx.]
фалангі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Воін фалангі 1 (у 1 знач.).
2. Член фалангі 1 (у 3 знач.). Ніхто не ведаў, што Вежа патаемна выпісваў усе тыя кнігі, якія чытаў унук у Пецярбургу. Маладых дражнілі фалангістамі — дзед чытаў Фур’е. Караткевіч.
3. Член фалангі 1 (у 4 знач.). Ва ўсім свеце быў непакой: з Іспаніі ішлі весткі, што фалангісты перамагаюць рэспубліканцаў. Сабаленка.
фалангі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фалангіста, фалангістаў.
фаланстэ́р, ‑а, м.
Спецыяльны будынак для фалангі 1 (у 3 знач.).
[Фр. phalanstère.]
фа́лас, ‑а, м.
Мужчынскі палавы орган, а таксама яго відарыс, які абагатвараўся некаторымі народамі як сімвал апладняльнага пачатку прыроды.
[Грэч. phallos.]
фа́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Трубкападобная складка на адзенні. Светлая спадніца густымі фалдамі ападала ў .. [Рыты] вакол ног. Чорны.
2. Задняе крысо адзежы (пінжака, мундзіра, фрака і пад.).
[Польск. fałda.]
фалеры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Калекцыянер значкоў.
фалеры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрозненння.
2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.
[Лац. falerae, phalerae.]
фалі́кул, ‑а, м.
Круглае, пузыркаватае ўтварэнне ў розных органах пазваночных жывёл і чалавека, якое выконвае розныя функцыі. Фалікул яечніка. Фалікул воласа.
[Ад лац. folliculus — мяшочак.]
фалікулі́н, ‑у, м.
Жаночы палавы гармон, які ўтвараецца ў яечніках.
[Ад лац. folliculus — мяшочак.]