фалькло́р, ‑у, м.
Вусная народная творчасць. Усе вялікія пісьменнікі ставілі абавязковай умовай літаратурнай працы ведаць скарбніцу народнай творчасці — фальклор. «ЛіМ».
[Англ. folklore.]
фалькло́рнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць фальклорных элементаў (у якім‑н. творы). Фальклорнасць — вельмі выразная жанравая рыса аповесці [«Салавей»]. Каваленка.
фалькло́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фальклору. Фальклорны вобраз. Фальклорны твор. Фальклорная экспедыцыя. □ Выразны фальклорны каларыт мае і галоўны вобраз аповесці — Салавей. Гіст. бел. сав. літ.
фальсіфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад фальсіфікаваць.
фальсіфікава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да фальсіфікаваць.
фальсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Падрабіць (падрабляць), сказаць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае. Вядома, што рэакцыянеры — ахавальнікі самадзяржаўнага ладу ў Расіі і буржуазныя нацыяналісты фальсіфікавалі паэзію Тараса Шаўчэнкі. Палітыка.
[Ням. falsifizieren ад лац. falsifico — падробліваю.]
фальсіфіка́т, ‑у, М ‑каце, м.
Кніжн. Фальшывы, падроблены прадукт, выраб.
[Ням. Falsifikat.]
фальсіфіка́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца фальсіфікацыяй. Фальсіфікатары гісторыі.
фальсіфіка́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фальсіфікатара.
фальсіфіка́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фальсіфікаваць.
2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка. Высветлілася, што манускрыпт Макіявелі — фальсіфікацыя. «ЛіМ». // Спец. Змяненне якасці чаго‑н. у горшы бок пры захаванні знешняга выгляду. Фальсіфікацыя жэмчугу.