Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфіцы́раванне, ‑я, н.

Спец. Унясенне інфекцыі куды‑н. (у арганізм, рану і пад.).

інфіцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

пр. ад інфіцыраваць.

інфіцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Заразіць (заражаць) інфекцыяй.

інфлюэ́нца, ‑ы, ж.

Уст. Грып.

[Іт. influenza.]

інфляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інфляцыі.

інфля́цыя, ‑і, ж.

Абясцэньванне папяровых грошай у выніку выпуску іх для абарачэння ў памерах, якія перавышаюць патрэбы таваразвароту.

[Ад лац. inflatio — уздуцце.]

інфрагу́к, ‑у, м.

Пругкія хістанні малой частаты ў паветры або іншым асяроддзі, якія не ўспрымаюцца вухам чалавека.

інфрачырво́ны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: інфрачырвоныя прамяні гл. прамень.

[Ад лац. infra — ніжэй і чырвоны.]

інфузо́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: інфузорная зямля гл. зямля.

інфузо́рыя, ‑і, ж.

Высокаарганізаваная прасцейшая (аднаклетачная) жывёліна, якая жыве ў прэсных і салёных водах і вільготнай глебе.

[Ад лац. infusus — уліты куды‑н., разліты ў чым‑н.]

інцыдэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Выпадак, здарэнне (звычайна непрыемнага характару). Пагранічны інцыдэнт. □ Пасля чарговага скандальнага інцыдэнту з начальствам [Муха-Міхальскі] уцёк з палка на кані і хаваўся ў лесе. Машара.