Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

укарані́ць, ‑раню, ‑рэніш, ‑раніць; зак., што.

1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе. Укараніць атожылкі.

2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго‑н. у практыцы; заставіць што‑н. увайсці ў быт, свядомасць і пад. Укараніць гаспадарчы разлік. □ Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. «Звязда».

укараня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да укараніцца.

2. Зал. да укараняць.

укараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да укараніць.

укараці́цца, ‑роціцца; зак.

1. Зрабіцца карацейшым, меншым па даўжыні, працягласці. Кажуць людзі, што калісьці хвост у зайца быў пушысцей і даўжэй, чым у лісіцы. Як ён мог укараціцца, стаць такім, што смеху варты? Дубоўка.

2. Стаць менш працяглым у часе. Дні ўкараніліся.

укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.

1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны. Беразняк. Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна. Кавалёў.

2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё. Гурскі.

•••

Укараціць (падкараціць) язык каму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.

укарачэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укараціць.

укармі́цца, укорміцца; зак.

Стаць сытым, адкарміцца; ад’есціся.

укармі́ць, укармлю, укорміш, укорміць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сытым; адкарміць. Укарміць парсюка.

2. Разм. Пракарміць. Укарміць сям’ю.

укаро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укараціць.

укаро́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укарочваць — укараціць.