укамплектава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць укамплектаванага. Укамплектаванасць класаў.
укамплектава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.
укамплектава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад укамплектаваць.
2. у знач. прым. Поўны, з поўным камплектам чаго‑н.
укамплектава́цца, ‑туецца; зак.
Стаць укамплектаваным. Палкоўнік, напэўна, зараз загадае ехаць за папаўненнем і танкамі, брыгада хутка ўкамплектуецца. Мележ.
укамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Сабраць, стварыць камплект чаго‑н. — Шрыфт у нас там ёсць? — папытаў я ў наборшчыкаў. — Не, няма, — адказаў Рыгор Квасіла. — Нават звычайнага, і таго мала. Нехта ўкамплектаваў не падумаўшы. Сабаленка.
2. Папоўніць да камплекту, закончыць камплектаванне. Укамплектаваць бібліятэку. Укамплектаваць полк да штатаў ваеннага часу.
укамплекто́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектоўваць — укамплектаваць.
укамплекто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укамплектавацца.
2. Зал. да укамплектоўваць.
укамплекто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укамплектаваць.
ука́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ука́паць.
укапа́ны і уко́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укапаць.
•••
Як (нібы, быццам) укапаны (укопаны) — зусім нерухома (стаць, спыніцца і пад.).