узрыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. узрываць — узарваць (у 1 знач.).
узрыва́цца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да узрываць 1.
узрыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узарвацца.
2. Зал. да узрываць 2 (гл. узарваць у 1 знач.).
узрыва́ць 1, ‑ае.
Незак. да узрыць.
узрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узарваць.
узры́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узрыць.
узры́ў, ‑рыву, м.
1. Хімічны распад рэчыва і ўтварэнне нагрэтых газаў, якія суправаджаюцца моцным гукам і разбурэннем чаго‑н.; выбух. Гэта тут грымелі ўзрывы аманалу, а цяпер спакой і толькі блакітныя дыябазавыя сцены .. сведчаць пра тое, з якімі цяжкасцямі быў збудаваны гэты шлюз. Галавач. // Выбух, выбуховая хваля. Паветра раздзерлі гулкія, цяжкія ўзрывы — некалькі .. гранат разнеслі .. сцены штабнога дом[а]. Лынькоў. Нібы вогненнае рэха, частыя ўзрывы трэслі аэрадром. Шахавец.
2. Разбурэнне, знішчэнне чаго‑н. выбуховым рэчывам. — Хто з вас возьмецца за ўзрыў завода? — паставіў пытанне Паддубны. Пестрак. [Кацярына] загінула смерцю храбрых пры выкананні складанага задання па ўзрыву чыгуначнага моста. Кавалёў.
3. перан. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго‑н. [Барташэвіч] .. валіўся на брызент, ажно грымела падлога, а ў зале выбухаў новы ўзрыў весялосці. Карпюк.
узрыўні́к, ‑а, м.
Спецыяліст па ўзрывах горшых народ. [Аляксей:] — У Міколы ў вашага, што? Нічога, узрыўнік на шахце. Дык такая спецыяльнасць і ў нашага Яшкі Астапёнкава ёсць. Чыгрынаў. Часам узрыўнікі забіраюцца ў такое месца, куды нават самаму спрактыкаванаму шахцёру далезці нялёгка. Кулакоўскі.
узрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ўзрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўныя работы. // Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўная машына.
2. Які з’яўляецца вынікам узрыву (у 1 знач.). Узрыўной хваляй была перакулена большасць вагонаў эшалона. Лынькоў.
узрыўча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Выбуховае рэчыва. Дзяўчаты шчасліва вярталіся, прыносячы з-за Дняпра .. новыя шашкі ўзрыўчаткі. Брыль. Згадаю я ўсіх вас пайменна, Для кожнага слова знайду, З кім лавы бурылі адменна, Крышылі ўзрыўчаткай руду. Звонак.
узрыхле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узрыхляць — узрыхліць.