узы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Даць, зрабіць што‑н. як сябру; удружыць. Іван Сарока .. сядзеў каля падаконніка і шавецкім нажом — нож узычыў яму шавец Лазар Мардуховіч, — .. рэзаў скарынкі хлеба на дробненькія кавалачкі, каб пакарміць галубоў. Колас.
уз’ю́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Стаць узбуджаным, гуллівым.
уз’ю́шанасць, ‑і, ж.
Разм. Стан непамернага гневу, злосці.
уз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі разгневаны, раззлаваны; раз’юшаны. У гэты час з’явіўся перад .. [Арцёмам Ісакавічам] уз’юшаны фельдфебель. Злосна тыцкаў яму пад нос бальнічную бярданку. Лынькоў.
уз’ю́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Разм. Вельмі разгневацца, раззлавацца. — Які, які?.. ды Мікалай Палявы!.. Я яму пакажу. Ён у мяне паскача!.. — зноў уз’юшыўся Іван. Сяргейчык.
уз’яда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да уз’есціся.
уз’ядна́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з уз’яднаннем, накіраваны на ўз’яднанне.
уз’ядна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уз’ядноўваць — уз’яднаць і уз’ядноўвацца — уз’яднацца.
уз’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уз’яднаць.
уз’ядна́цца, ‑аецца; зак.
Аб’яднацца зноў. У верасні 1939 года Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.